Білівердзі́н (ад  — жоўць і  — зялёны) — адзін з жоўцевых пігментаў. Крышталі зялёнага колеру, малекулярная маса 582,67.

Білівердзін — дэцыклізаваны , прамежкавы прадукт ферментатыўнага распаду гемаглабіну, што адбываецца ў макрафагах печані, селязёнкі і касцявога мозгу пазваночных з утварэннем вердаглабіну, які ў сваю чаргу распадаецца з вызваленнем глабіну, жалеза і білівердзіну. Пры аднаўленні білівердзін ператвараецца ў білірубін.

Білівердзін знойдзены таксама ў некаторых беспазваночных жывёл (чарвей, ракападобных, насякомых).

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Пігменты Катэгорыя:Азоцістыя гетэрацыклы Катэгорыя:Біямалекулы