Марсела Антоніа Трабіяні (; нар. ) — аргенцінскі футбаліст, паўабаронца. Чэмпіён свету 1986 у складзе нацыянальнай зборнай Аргенціны.

Біяграфія Пачаў прафесійную кар’еру ў 1973 годзе ў «Бока Хуніярс». За 4 гады ён згуляў за клуб 107 матчаў, забіў 26 галоў. Пасля «Бокі» ён з’ехаў у Іспанію, дзе выступаў да 1980 года за клубы «Эльчэ» і «Сарагоса». У 1981 годзе Трабіяні вярнуўся на радзіму, у «Бока Хуніярс». Але ў клубе ён адыграў усяго адзін сезон і перайшоў у «Эстудыянтэс», за які паспяхова выступаў чатыры гады, згуляўшы 115 матчаў і забіў 17 галоў. У 1985 годзе ён з’ехаў у Калумбію, дзе выступаў за сталічны клуб «Мільянарыяс». Пасля года ў Калумбіі Марсела вярнуўся ў «Эльчэ». Але выступаў не вельмі добра і ў 1987 годзе вярнуўся ў Аргенціну, у «Эстудыянтэс». Праз год Марсела Трабіяні з’ехаў у Чылі, затым у Эквадор, і ў рэшце рэшт вярнуўшыся дадому, завяршыў кар’еру ў клубе «Тальерэс» з Кордавы ў 1993 годзе.

Крыніцы

Літаратура Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.

Катэгорыя:Футбалісты Аргенціны Катэгорыя:Ігракі зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Ігракі ФК Тальерэс Кордава Катэгорыя:Ігракі ФК Барселона Гуаякіль Катэгорыя:Ігракі ФК Кабрэлоа Катэгорыя:Ігракі ФК Эстудыянтэс Катэгорыя:Ігракі ФК Эльчэ Катэгорыя:Ігракі ФК Мільянарыяс Катэгорыя:Ігракі ФК Бока Хуніярс Катэгорыя:Ігракі ФК Рэал Сарагоса Катэгорыя:Футбольныя трэнеры Аргенціны Катэгорыя:Трэнеры ФК Рывер Эквадор Катэгорыя:Трэнеры ФК Кабрэлоа Катэгорыя:Трэнеры ФК Спорт Уанкая Катэгорыя:Трэнеры моладзевай зборнай Аргенціны па футболе Катэгорыя:Трэнеры ФК Сьенсіяна Катэгорыя:Трэнеры ФК Універсітарыа Катэгорыя:Трэнеры ФК Правінсіяль Асорна Катэгорыя:Чэмпіёны свету па футболе Катэгорыя:Чэмпіянат свету па футболе 1986