Бу́дслаўскія партрэ́ты — партрэты з касцёла Унебаўзяцця Дзевы Марыі ў в. Будслаў Мядзельскага раёна. Прадстаўляюць рымскіх пап Мікалая IV, Сікста IV, Сікста V і Аляксандра V. Напісаны, верагодна, у сярэдзіне XVIII ст.

Уяўляюць сабой партрэты аднатыпнай кампазіцыі: у авальных рамах, паясныя, у трохчацвярных паваротах управа (Мікалай IV і Сікст IV) і ўлева (Сікст V і Аляксандр V). Асобы на партрэтах апрануты ў пурпурныя тогі і такія ж каптуры, вохрыстыя арнаментаваныя паліўшы, на грудзях з блакітнымі бантамі. На 3 партрэтах тып твару аднолькавы (магчыма, пісаліся з гравюр); без барады, э доўгім вострым носам, блакітнымі вачыма. Індывідуальнасцю вылучаецца партрэт Сікста V з пышнай барадой і старэчым зморшчаным тварам, верх якога ўвенчаны папскімі сімваламі — ключамі Св. Пятра і блакітнай ціярай.

Літаратура

Катэгорыя:Будслаў Катэгорыя:Карціны паводле алфавіта Катэгорыя:Карціны XVIII стагоддзя Катэгорыя:Жывапіс барока Беларусі Катэгорыя:Папства