Міхаіл Іванавіч Сяме́ўскі (;  — ) — рускі гісторык, археограф, публіцыст, выдавец, грамадскі дзеяч. Тайны саветнік. Брат В. І. Сямеўскага.

Біяграфія Нарадзіўся ў вёсцы Фядорцава Велікалуцкага павета Пскоўскай уберні (у сучасным Куньінскім раёне Пскоўскай вобласці Расіі) у дваранскай сям’і. У 1852 годзе склончыў Полацкі кадэцкі корпус, у 1855 годзе — Дваранскі полк (з 1855 года Канстанцінаўскі кадэцкі корпус) у Санкт-Пецярбургу. Быў накіраваны на службу у Паўлаўскі лейб-гвардзейскі полкВиртуальный музей книги «Дыхание веков» Псковской областной универсальной научной библиотеки. У 1855—1857 гадах слухаў лекцыі В. М. Бадзянскага, Ф. І. Буслаева, С. М. Салаўёва і іншых у Маскоўскім універсітэце. У 1857—1861 гадах выкладаў рускую мову і гісторыю ў 1-м кадэцкім корпусе. Звольніўся з ваеннай службы. Выкладаў у прыватным пансіёне пры Мікалаеўскім кавалерыйскім вучылішчы і ў Піратэхнічнай школе, у 1860—1862 гадах -гісторыю ў Санкт-Пецярбургскім Аляксандраўскім вучылішчы Ведамства ўстаноў імператрыцы Марыі. Са студзеня 1864 года М. І. Сямеўскі на службе ў канцылярыі пры Дзяржаўным савеце (яе справавод з 1869 года), з сакавіка 1864 года — у Дэпартаменце дзяржаўнай эканоміі, з канца 1864 года — у Галоўным камітэце па ўладкаванню сельскага стану. У 1874 годзе прымаў удзел у рабоце Камісіі для ўладкавання архіваў Расійскай імперыі, у чэрвені 1882 — лютым 1883 года разбіраў архівы Галоўнага дэпартамента па сялянскай справе і Рэдакцыйных камісій. У 1877—1892 гдах галосны Сакт-Пецярбургскай гарарадской думы член гарадской вучэльніцкай камісіі ў 1877—1883 і 1885—1892 гадх, гарадской фінансавай камісіі ў 1879—1881 гадах, таварыш (намеснік) гарадскога галавы ў 1883—1885 гадах. Ганаровы міравы суддзя Велікалуцкага павета ў 1879—1885 гадах і з 1891 года. У 1870—1892 гадах рэдактар і выдавец часопіса «Русская старина».

Памёр М. І. Сямеўскі 21 сакавіка 1892 года ў Кранштаце. Пахаваны на Новадзявочых могілках у Санкт-Пецярбургу.

Навуковая і грамадская дзейнасць Выступаць у друку М. І. Сямеўскі пачаў у 1856 годзе. У 1850-1860-х гадах публікаваў напісаныя на аснове архіўных дакументаў гісторыка-біяграфічныя нарысы пра расійскіх манархаў і інш. Супрацоўнічаў у выданнях Вольнай рускай друкарні (Лондан, быў тайным карэспандэнтам «Палярнай зоркі», сабраў вакол сябе гурток апазіцыйна настроеных асоб, знаходзіўся пад наглядам «Трэцяга аддзяленння». Увёў у навуковы абарот шэраг дакументаў па гісторыі Расіі XVIII — 1-й паловы XIX стагоддзяў, матэрыялы па гісторыі руху дзекабрыстаў і гісторыі рускай літаратуры XIX стагоддзя. Аўтар гісторыка-краязнаўчых прац: нататкі пра горад Вялікія Лукі і Велікалуцкі павет, нарыс гісторыі горада Паўлоўска і інш. Выяўляў і друкаваў матэрыялы сямейных і правінцыяльных архіваў, у тым ліку мемуары і запіскі А. Ц. Болатава, Я. П. Шахоўскага, Э. Мініха, дзекабрыстаў і інш. З 1867 года збіраў і публікаваў аўтографы вядомых сучаснікаў. Быў членам Археаграфічнай камісіі і ганаровым членам Археалагічнага інстытута.

Таксама М. І. Сямеўскі прыкладаў шмат намаганняў па развіцці ў Вялікіх Луках і Велікалуцкім павеце адукацыі, асветы і культуры, рабіў ахвяраванні дабрачынным установам. Пры яго падтрымцы ў Вялікіх Луках былі адкрыты рэальнае вучылішча і жаночая прагімназія. Пастаянна ахвяраваў кнігі і для Велікалуцкай грамадскай бібліятэкі. За вялікія заслугі перад горадам М. І. Сямеўскаму было прысвоена званне ганаровага грамадзяніна Вялікіх Лук.

Памяць У Вялікіх Луках у 1992 годзе прайшлі краязнаўчыя чытанні, прысвечаныя памяці М. І. Сямеўскага. У 1998 годзе прайшла навукова-практычная канферэнцыя «М. І. Сямеўскі: час і людзі». У 1993 годзе Малы савет гарадскога Савета народных дэпутатаў прысвоіў Велікалуцкай цэнтральнай гарадской бібліятэцы імя М. І. Сямеўскага.

Зноскі

Літаратура

Семевский Михаил Иванович // Псковская энциклопедия / Главный редактор — А. И. Лобачёв. — Псков: Псковское региональное общественное учреждение — издательство «Псковская энциклопедия», 2007.

Спасылкі Семевский Михаил Иванович // Муниципальное автономное учреждение культуры «Централизованная библиотечная система» города Пскова Семевский Михаил Иванович // Биографика СПбГУ. Санкт-Петербургский государственный университет Семевский Михаил Иванович // Лукиград — Великие Луки Семевский Михаил Иванович (1837—1892) // Виртуальный музей книги «Дыхание веков» Псковской областной универсальной научной библиотеки

Катэгорыя:Гісторыкі Расійскай імперыі Катэгорыя:Гісторыкі XIX стагоддзя Катэгорыя:Публіцысты Расійскай імперыі Катэгорыя:Публіцысты XIX стагоддзя Катэгорыя:Выдаўцы Расійскай імперыі Катэгорыя:Грамадскія дзеячы Расійскай імперыі Катэгорыя:Постаці Вялікіх Лукаў Катэгорыя:Тайныя саветнікі