Гавайскі ўніверсітэт Заходняга Ааху () — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова, якая знаходзіцца ў мясцовасці Капалей у штаце Гаваі, ЗША.
Агульная характарыстыка Гэта частка сістэмы Гавайскага ўніверсітэта. Установа прапануе ступень бакалаўра ў галіне гуманітарных навук і прафесійных студый. Заснаваная як каледж, у 2007 годзе ўстанова стала чатырохгадовай навучальнай установай. Установа мае самы высокі працэнт дыстанцыйных і анлайн-курсаў і праграм, а таксама самы высокі працэнт студэнтаў-завочнікаў у сістэме Гавайскага ўніверсітэта. Падтрымліваецца вывучэнне гавайскай мовы, гісторыі і культуры.
Гл. таксама Спіс універсітэтаў штата Гаваі
Крыніцы
Спасылкі
Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы
Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Гаваяў