Сяргей Юркін (нар. ) — расійскі валейбаліст і трэнер. Майстар спорту Расіі

Біяграфія Асноўную частку кар’еры гульца правёў у новаўрэнгойскім «Факеле», дзе выступаў з 1997 па 2009 год на пазіцыі цэнтральнага блакіруючага. Затым гуляў у «Грозным».

У 2010 годзе завяршыў кар’еру гульца, пасля чаго стаў скаўтам і трэнерам-аналітыкам. Першым яго клубам на новай пасадзе стаў «Грозны».

З 2011 года працаваў у юніёрскай, маладзёжнай і асноўнай зборных Расіі.

У лістападзе 2018 года стаў трэнерам-статыстыкам каманды «Пратон». У 2019 годзе некаторы час выконваў абавязкі галоўнага трэнера. Пасля заканчэння сезона пакінуў каманду. У ліпені 2022 года прызначаны на пасаду галоўнага трэнера клуба «Мінчанка». 2 сакавіка 2023 года пакінуў каманду.

Спасылкі ЮРКИН СЕРГЕЙ ВИКТОРОВИЧ

Катэгорыя:Валейбольныя трэнеры Расіі Катэгорыя:Трэнеры «Мінчанкі» Мінск Катэгорыя:Трэнеры «Пратона» Балакова Катэгорыя:Валейбалісты Расіі Катэгорыя:Ігракі «Грознага‎» (валейбол)