Ірана-ізраільскі канфлікт 2024 года — канфлікт паміж Іранам і Ізраілем. Разгортваецца на фоне вайны ў Газе. Падзеі пачаліся пасля таго, як ізраільская авіяцыя разбамбіла іранскае консульства ў Дамаску (Сірыя). У адказ Корпус вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР) нанёс удар па тэрыторыі праціўніка з выкарыстаннем дронаў і ракет.

Перадгісторыя Раней паміж дзвюма краінамі праходзіў проксі-канфлікт. Іранцы аказвалі падтрымку ўсім антыізраільскім сілам: шыіцкім апалчэнням Лівана і палесцінскім групоўкам. Ізраільцяне, у сваю чаргу, садзейнічалі баевікам «Арганізацыі маджахедаў іранскага народа», наносілі авіяўдары па іранскіх саюзніках у Сірыі і забівалі іранскіх навукоўцаў-ядзершчыкаў.

7 кастрычніка 2023 года баевікі ХАМАС з тэрыторыі сектара Газа ўварваліся ў Паўднёвы Ізраіль. Аперацыя праводзілася пры актыўнай падтрымцы Ірана. Акрамя таго, саюзная Тэгерану ліванская групоўка «Хезбала» пачала напады на Паўночны Ізраіль.

Ход падзей

2024 1 красавіка 2024 года ў выніку ізраільскага авіяўдару было разбурана іранскае консульства ў Дамаску (Сірыя), загінулі 16 чалавек, у тым ліку высокапастаўлены супрацоўнік Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі (КВІР), брыгадны генерал Махамад Рэза Захедзі.

ЗША, Францыя, Германія і Вялікабрытанія папярэдзілі афіцыйны Тэгеран, што не варта нападаць на Ізраіль, бо такі напад будзе сур’ёзнай эскалацыяй і можа прывесці да ваеннага адказу Захаду. На гэтым фоне Саудаўская Аравія, Аб’яднаныя Арабскія Эміраты, Аман і Кувейт распачалі крокі, каб перашкодзіць амерыканцам выкарыстоўваць свае базы на іх тэрыторыях для магчымых акцый супраць іранскага боку.

Днём 13 красавіка ваенна-марскія сілы Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі захапілі ў Армузскім праліве кантэйнеравоз MSC Aries, які належаў ізраільскаму мільярдэру.

Увечары каля 22 гадзін у бок Ізраіля запушчана некалькі сотняў беспілотнікаў Shahed 136 і балістычных ракет. Атака праводзілася ў некалькі хваляў з тэрыторый Ірана, Лівана і Ірака. Праіранскія групоўкі па ўсім Блізкім Усходзе таксама запусцілі ракеты па тэрыторыі праціўніка. Сярод цэляў былі ваенныя аб’екты і іншая інфраструктура. Паводле ацэнак ізраільскіх чыноўнікаў, запушчана каля 100 дронаў.

Крыніца ў ізраільскіх Узброеных сілах паведаміла, што нападам падвергліся толькі ваенныя аб’екты. Між тым, пасля стала вядома, што праз абстрэл была цяжка параненая 10-гадовая бедуінская дзяўчынка ў раёне Арада і яшчэ адна дзяўчынка сямі гадоў. Усяго больш за 30 чалавек атрымалі траўмы.

Адразу ж пасля пачатку атакі ізраільскі прэм’ер-міністр Біньямін Нетаньяху выступіў са зваротам да народа і даў абяцанне «спакойна і рашуча» абараніць краіну ад любой пагрозы. Па ўсёй тэрыторыі Ізраіля была абвешчаная паветраная трывога. Ноччу 14 красавіка іарданскія сістэмы СПА, знішчальнікі ВПС ЗША, ВПС Іарданіі, ВПС Вялікабрытаніі і ВПС Ізраіля пачалі перахоп дронаў.

19 красавіка ў 5:23 раніцы Ізраіль нанёс удары па некалькіх аб’ектах у Іране. Большасць трапленняў адбылося ў горадзе Кахджаварэстан, паблізу Ісфахана. Горад прымыкае да 8-й базы ВПС. Дзяржаўныя СМІ Ірана паведамілі, што ізраільскія беспілотнікі над рэгіёнам былі збітыя сіламі СПА.

Увечары 1 кастрычніка Іран нанёс ракетны ўдар па Ізраілю. У ходзе ўдару былі выкарыстаныя каля 200 балістычных ракет, уключаючы гіпергукавыя ракеты «Фатах-1» і «Фатах-2», якія атакавалі цэлі па ўсёй тэрыторыі Ізраіля. 26 кастрычніка Ізраіль нанёс удары ў адказ.

2025 У чэрвені ізраільскі бок праводзіць аперацыю «Народ як леў», у амках аперацыі Ізраіль нанёс удары па ядзернай інфраструктуры Ірана, уключаючы аб’екты ў Нетэнзе, у Ісфахане, Форда і Араку (Эраку). Разам з гэтым, бамбардзіроўкам падвергліся іранскія ваенныя базы, авіяцыя, сродкі СПА, пускавыя ўстаноўкі і ракеты «зямля-зямля», аб’екты ваеннай прамысловасці і нафтагазавая інфраструктура, а таксама будынак дзяржаўнага тэлеканала. Іран правёў у адказ ваенную аперацыю «Праўдзівае абяцанне 3», у рамках якой абстрэльваў Ізраіль балістычнымі ракетамі і дронамі.

2026 28 лютага 2026 года ізраільскія ВПС, у рамках аперацыі «Ільвіны рык»«Щит Иегуды», «Рычание льва» и «Эпическая ярость»: Израиль и США атаковали Иран - NEWSru.co.ilIsrael names its operation against Iran «Lion’s Roar» — The Times of IsraelIsrael names operation against Iran ‘Lion’s Roar’ — Iran International, нанеслі ўдары па розных цэлях у Іране. Па некаторых паведамленнях, гэта адбывалася пры падтрымцы ЗША. Удары былі нанесеныя падчас працяглых ірана-амерыканскіх перамоў.

Гл. таксама Вось супраціву

Крыніцы

Катэгорыя:Гісторыя Блізкага Усходу Катэгорыя:Красавік 2024 года Катэгорыя:Канфлікты 2024 года Катэгорыя:Ірана-ізраільскі канфлікт Катэгорыя:2024 год у Ізраілі Катэгорыя:2024 год у Іране