Алгомаўскі ўніверсітэт () — канадская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта, якая месціцца ў горадзе Су-Сент-Мары ў правінцыі Антарыа, Канада.

Агульная характарыстыка Універсітэт спецыялізуецца на гуманітарных навуках, кіраванні і прафесійных праграмах навучання. Ён прапануе 30 розных напрамкаў навучання і актыўна супрацоўнічае з Лаўрэнцьеўскім універсітэтам, каледжам якога ён быў да 2008 года. Дадатковыя кампусы знаходзяцца ў гарадах Брамптан і Цімінс.

Структура Факультэт бізнесу і эканомікі Факультэт крос-культурных студый Факультэт сацыяльна-гуманітарных навук Факультэт прыродазнаўчых навук

Спасылкі

Афіцыйная інтэрнэт-старонка ўстановы

Катэгорыя:Навучальныя ўстановы з англійскай мовай навучання Катэгорыя:Універсітэты паводле алфавіта Катэгорыя:Універсітэты Канады