«Лабараторныя ўмовы» () ― амерыканскі кароткаметражны фантастычны фільм, зняты ў 2017 годзе на кінастудыі «Joe Russell Productions». Прэм’ера адбылася 6 кастрычніка 2017 года ў Іспаніі ў межах Міжнароднага кінафестывалю ў Сітжэсе.
Сюжэт З бальніцы знікае пацыент у крытычным стане. Дзяжурная лекарка знаходзіць яго ў будынку непадалёк. Таксама там выяўляецца цалкам ізаляваны пакой з разнастайнымі датчыкамі і група людзей, якія збіраюцца засекчы змены, якія адбываюцца з целам пасля смерці. Лекарка, якая шукала зніклае цела, зрывае незаконны эксперымент.
У ролях
Здымачная група рэжысёр ― Jocelyn Stamat; сцэнарыст ― Тэры Росіа; прадзюсар ― Джо Расел; аператар ― Бэн Катчынс; кампазітар ― Эндру Каўчынскі; мастакі ― Іў МакКарні, Margaret Kaiser, Адам Кедзіс; мантаж ― Роберт Шэйд.
Узнагароды і намінацыі «», 2018 ― Найлепшы кароткаметражны фільм. «», 2017 ― намінацыя ў катэгорыі «Найлепшы кароткаметражны фільм». «Independent Filmmakers Showcase IFS Film Festival», 2018 ― Найлепшы навукова-фантастычны фільм, Найлепшы кароткаметражны фільм. «Pasadena International Film Festival», 2018 ― Найлепшы кароткаметражны фільм. «ConCarolinas Short Film Festival», 2018 і 2019 ― Найлепшы кароткаметражны фільм, Найлепшы паўночнаамерыканскі кароткаметражны фільм, Найлепшы сцэнарый. «FilmQuest», 2018 ― Найлепшы навукова-фантастычны фільм, Найлепшая актрыса другога плана ў кароткаметражцы, Найлепшая актрыса другога плана. «Bangalore International Short Film Festival», 2018 ― Найлепшы рэжысёр. «SENE Film, Music and Art Festival», 2018 ― Найлепшы навукова-фантастычны кароткаметражны фільм, Найлепшы акцёрскі склад. «Molins Film Festival», 2018 ― Найлепшы кароткаметражны фільм, Гран-пры за еўрапескі фантастычны кароткаметражны фільм (срэбра). «Bentonville Film Festival», 2018 ― Найлепшы кароткаметражны фільм. «Canada Shorts Film Festival», 2018 ― Найлепшы навукова-фантастычны фільм. «San Diego Film Week», 2019 ― намінацыя ў катэгорыі «Найлепшы хорар/навукова-фантастычны/фэнтэзійны кароткаметражны фільм». «Mindfield Film Festival Los Angeles», 2018 ― Найлепшы кароткаметражны фільм. «Oregon Short Film Festival», 2018 ― Найлепшы аператар. «Gold Movie Awards», 2018 ― Найлепшы фільм месяца, Найлепшая актрыса. «The Discover Film Awards», 2018 ― Найлепшы навукова-фантастычны кароткаметражны фільм. «Queen Palm International Film Festival», 2018 ― Найлепшыя візуальныя эфекты, Найлепшая актрыса. «Etheria Film Night», 2018 ― Найлепшы фільм. «Cordillera International Film Festival», 2019 ― Найлепшы драматычны кароткаметражны фільм.
Крыніцы
Спасылкі