Валянцін Галарса Марантэ (; 22 красавіка 1882 — 9 чэрвеня 1952), таксама вядомы па мянушцы «Тэхнік» () — іспанскі ваенны і дзяржаўны дзеяч, міністр унутраных спраў Іспаніі (1941—1942).
Асабісты сябар Франсіска Франка.
Біяграфія Нарадзіўся ў г. Эль-Пуэрта-дэ-Санта-Марыя. Скончыў Галоўную ваенную акадэмію Таледа і Вышэйшую ваенную школу Мадрыда.
У 1932 годзе прыняў удзел у няўдалым дзяржаўным перавароце на чале з Хасэ Санхурха. Уступіў у Іспанскі ваенны саюз. Пры падрыхтоўцы ліпеньскага паўстання 1936 года адказваў за вярбоўку вышэйшага афіцэрства, адначасна працуючы ў ваенным міністэрстве ў Мадрыдзе.
18 ліпеня 1936 года, калі пачалася грамадзянская вайна, Галарса быў арыштаваны ўладамі і трапіў у турму. 9 лютага 1939 года вызвалены войскамі нацыяналістаў.
У верасні 1939 года прызначаны намеснікам сакратара прэзідэнцыі ўрада, уступіў у ТІФСНСН. У 1940 годзе заняў пасаду прэзідэнта Савета па кіраванні нацыянальнай спадчынай.
У гады Другой сусветнай вайны дзейнічаў у інтарэсах брытанскай разведкі. Паміж 1940 і 1943 гадамі Галарса атрымліваў хабары ў мільёны долараў ад Вялікабрытаніі, каб адгаварыць кіраўніка краіны Франсіска Франка ад удзелу ў вайне на баку дзяржаў Восі.
У 1941—1942 гадах займаў пасаду міністра ўнутраных спраў.
Паміж 1943 і 1946 гадамі быў дэпутатам у франкісцкіх картэсах.
Пасля адышоў ад дзяржаўнай дзейнасці. Памёр у Мадрыдзе.
Погляды Галарса адзначыўся як праціўнік фалангістаў і выступаў за рэстаўрацыю манархіі.
Паводле звестак брытанскага пасла Сэмуэля Хора, у гады Другой сусветнай ён быў прыхільнікам Антыгітлераўскай кааліцыі. Праз гэта ў Галарса склаліся варожыя адносіны з Рамонам Серанам Суньерам, швагерам Франка і прыхільнікам нацысцкай Германіі.
З 1942 года стаў супрацоўнічаць з манархічнай апазіцыяй. У чэрвені 1943 года падпісаў маніфест у падтрымку аднаўлення манархіі, з-за чаго страціў свой уплыў у картэсах.
Крыніцы
Літаратура
Domínguez Arribas, Javier (2009). El enemigo judeo-masónico en la propaganda franquista, 1936-1945. Marcial Pons Historia. ISBN 978-84-96467-98-9.
Катэгорыя:Удзельнікі грамадзянскай вайны ў Іспаніі (франкісты) Катэгорыя:Міністры ўнутраных спраў Іспаніі Катэгорыя:Дэпутаты Іспаніі Катэгорыя:Генералы Іспаніі Катэгорыя:Члены Іспанскай фалангі