Марыя Акімаўна Апанасенка (, г., Украіна) — беларуская танцорка, заслужаная артыстка Беларусі (1964).
Біяграфія З 1945 г. працавала ў розных мастацкіх калектывах Украіны. У 1959—68 гадах салістка Дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. Выконвала адказныя сола ў пастаноўках «Беларуская рапсодыя», «Беларуская сюіта», «Мяцеліца» і інш.
Літаратура
Культура Беларусі : энцыклапедыя : [у 6 т.]. — Мінск, 2010. — Т. 1. — С.186 Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі : у 5 т. — Мінск, 1984. — Т. 1. — С.141