Аляксандр Мікалаевіч Вячорка (нар. 26 лютага 1974, в. Гарадная, Столінскі раён) — беларускі настаўнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання.

Біяграфія Нарадзіўся 26 лютага 1974 года ў в. Гарадная Столінскага раёна Брэсцкай вобласціБіяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь.

Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Выкладчык. Матэматык»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Дзяржаўнае і мясцовае кіраванне».

Працаваў настаўнікам інфарматыкі, дырэктарам Сярэдняй школы № 2 р.п. Рэчыца Столінскага раёна; начальнікам аддзела па адукацыі Столінскага раёна; кіраўніком спраў Столінскага раённага выканаўчага камітэта.

З’яўляўся дэпутатам Столінскага раённага Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў.

Узнагароджаны ганаровымі граматамі Столінскага раённага выканаўчага камітэта, Столінскага раённага Савета дэпутатаў, Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў.

Член Беларускай партыі «Белая Русь».

У 2024 годзе выбраны дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Столінскай акругі № 16. Намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па жыллёвай палітыцы і будаўніцтве.

Узнагароды Жанаты, мае дваіх дзяцей.

Спасылкі

Біяграфія на сайце Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь

Катэгорыя:Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання Катэгорыя:Дэпутаты Столінскага раённага Савета дэпутатаў