Новагарадоцкі бой — бой паміж 425-м партызанскім палком і нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў вёсцы Новы Гарадок Быхаўскага раёна 14 снежня 1943 года.
Перадумовы 1-ы батальён 278-га грэнадзёрскага палка 95-й нямецкай дывізіі (каля 200 чалавек, узброеных бронемашынай, мінамётнай батарэяй, артылерыйскай гарматай), які панёс вялікія страты, быў размешчаны для перафарміравання ў вёсцы Новы Гарадок.
Бой У ноч на 14 снежня 1943 года партызаны перайшлі ў наступленне, перакрыўшы ўсе падыходы да вёскі засадамі. 3-і батальён партызан атакаваў паўночную ўскраіну вёскі, дзе знаходзіўся штаб праціўніка, знішчыў яго, захапіў 2 палонных і штабныя дакументы, 2-гі батальён заблакіраваў дамы ў цэнтры вёскі, дзе размяшчаўся асабовы склад гітлераўцаў, падпаліў гаражы з аўтамашынамі, склады. 1-ы партызанскі батальён уварваўся ў вёску з поўдня. Праз 10 хвілін пасля штурму ўзвод партызан дэманстратыўнай атакай супраць найбольш шматлікага суседняга гарнізона ў вёсцы Лубянка адцягнуў увагу праціўніка. У выніку бою ўвесь нямецкі батальён быў знішчаны. Партызаны захапілі каля 80 адзінак стралковай зброі, боепрыпасы, усю амуніцыю і харчаванне батальёна. У гэтым баі партызаны страцілі 8 чалавек забітымі і параненымі.
Літаратура
Катэгорыя:Бітвы Другой сусветнай вайны з удзелам савецкіх партызан у Беларусі Катэгорыя:Канфлікты 1943 года Катэгорыя:1943 год у Беларусі Катэгорыя:Снежань 1943 года Катэгорыя:Падзеі 14 снежня