Уба́нгі (Ubangi River // Encyclopædia Britannica) — рака ў Цэнтральнай Афрыцы, буйнейшыУбанги // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org правы прыток ракі Конга.
Даўжыня ракі 2272 км, ад вытока ракі Уэле — 3402 км. Плошча вадазбору 754 830 км². Сярэдні расход вады ў вусці 5936 м³/с. Расход вады вагаецца ад 1000 м³/с у лютым—красавіку да 14 000 м³/с. Шырыня рэчышча ад 2,5 да 4 км. Глыбіня каля вусця 11 м. Сілкаванне ракі пераважна дажджавое.
Вадацёк Рака бярэ пачатак на мяжы з Дэмакратычнай Рэспублікай Конга каля горада Джакама пры сутоках рэк Мбому і Уэле. Першыя 370 км рака цячэ ў заходнім напрамку, затым шырокай пятлёй паварочвае на паўднёвы захад, працякае затым праз сталіцу Цэнтральна-Афрыканскай рэспублікі горад Бангі. Праз 100 км пасля Бангі Убангі ўтварае натуральную мяжу паміж ужо названымі дзяржавамі і з гэтага месца да вусця цячэ на ўсім працягу мяжы паміж Дэмакратычнай Рэспублікай Конга і Рэспублікай Конга. Убангі ўпадае ў Конга за 550 км ніжэй па цячэнні ад Бангі і за 90 км да паўднёвага захаду ад горада Мбандака. Пры ўпадзенні ў Конга ўтварае дэльту шырынёй 12Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 490. — 671 с. с илл. км. На рацэ вадаспады Элефан, Газбангі, Буалі і інш., а таксама парогі. Рака суднаходная на працягу 650 км (да горада Бангі), у час высокага ўзроўню вады — да месца зліцця вытокаў.
Прытокі Буйнейшыя прытокі: правыя — Нуабале, Ібенга, Лабайе, Кота, Мпока; левыя — Гіры, Луа.
Літаратура География. Современная иллюстрированная энциклопедия. — М.: Росмэн. Под редакцией проф. А. П. Горкина. 2006. Словарь современных географических названий. — Екатеринбург: У-Фактория. Под общей редакцией акад. В. М. Котлякова. 2006. Африка: энциклопедический справочник. Т. 2. Л—Я / Гл. ред. А. Громыко. Ред. колл. В. М. Власов, Н. И. Гаврилов и др. — М.: Советская энциклопедия, 1987. — С. 490. — 671 с. с илл.
Спасылкі
Убанги // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org Ubangi River // Encyclopædia Britannica
Катэгорыя:Рэкі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Катэгорыя:Рэкі Рэспублікі Конга Катэгорыя:Рэкі Цэнтральна-Афрыканскай Рэспублікі Катэгорыя:Памежныя рэкі Катэгорыя:Прытокі Конга