Хрызамі́кса (Chrysomyxa) — род базідыяльных грыбоў сямейства . Аднадомныя і двухдомныя паразіты з няпоўным і поўным цыклам развіцця. Узбуджальнікі іржы раслін.

Апісанне Спермагоніі грыбоў шматлікія, малапрыкметныя, плоскія або шарападобныя, узнікаюць пад эпідэрмісам. Эпідыі буйныя, круглай або прадаўгаватай формы, жаўтавата-аранжавага колеру. Эцыдыяспоры аранжава-чырвоныя, эліпсоіднай формы. Іх абалонка бясколерная. Споранашэнне адбываецца часцей за ўсё вясной і ў пачатку лета на ніжнім баку лісця прамежкавых раслін (грушанак і багуна балотнага). Урэдаспоры эліпсоіднай або прадаўгаватай формы, аранжава-жоўтага колеру. Тэлейтаспоры сабраныя ў ланцужкі, прадаўгаватыя, аранжава-чырвоныя, з бясколернай абалонкай, пасля зімоўкі прарастаюць у базідыі.

Віды

Вядомы 24 віды, пашыраныя ў Еўразіі і Паўночнай Амерыцы. На тэрыторыі Беларусі 5 відаў. Сярод іх найбольш пашыраны і .

Крыніцы

Літаратура

Грибы и насекомые — консорты лесообразующих древесных пород Карелии / Отв. ред. А. В. Полевой. — Петрозаводск: Карельский научный центр РАН, 2014. — 216 с. — ISBN 978-5-9274-0628-9.

Спасылкі Фёдоров Н. И., Беломесяцева Д. Б., Кириленкова Н. Ф. Возбудители ржавчины хвойных пород в Беларуси Chrysomyxa // Species Fungorum

Катэгорыя:Пукцыніевыя (парадак)