Траця́к (, ) — польская грашова-лікавая адзінка і дробная сярэбраная, пазней білонная і медная манета.
У пачатку XIV стагоддзя 1 траццяк быў роўны 1/2 квартніка, 1/4 пражскага гроша, які раўняўся 12 дэнарыям. Як манета Траццяк з’явіўся пры Казіміры III пад назвай «чвэрць гроша» або «паўквартнік». У 1398 годзе (у канцы XIV стагоддзя) квартнік адпавядаў 1/6 гроша, які раўняўся 18 дэнарыям, і атрымаў назву «трацяк», так званы трайны дэнарый (часам «тэрнар» або «малы квартнік»). Чаканілася пражскія і мазавецкія манеты ў 1398—1403 гадах. Пазней трацяк зноў набыў функцыі грашова-лікавай адзінкі. Трацякі потым выпускаліся пры Жыгімонце Старым у 1527—1546 гадах і Жыгімонце III ў 1591—1627 гадах. Пры Жыгімонце III у Кракае, Познані, Лабжаніцы і Олькушы выпускаліся рэальныя трацякі масай 0,568 г (0,1 г чыстага серабра).
На беларускіх землях трацяк абарачаўся ў XVII стагоддзі. На украінскіх землях трацяк быў грашова-лікавай адзінкай у XIX стагоддзі і адпавядаў 6 капейкам. Крыніцы
Літаратура
Катэгорыя:Сярэдневяковыя манеты Катэгорыя:Манеты Польшчы