Кабалат Шабат (іўр. קַבָּלַת שַׁבָּת‎ — «прыняцце суботы», «грамніца [сустрэча са свечкамі] суботы») у іўдаізме — падрыхтоўка да ўрачыстай сустрэчы шабата, а таксама частка набажэнства, якое чытаецца ў пятніцу ўвечары.

Гісторыя Паводле Талмуду, тана рабі Ханіна бен Доса (I ст. н.э.) апранаў суботняе адзенне, станавіўся тварам да сонца на захадзе і ўсклікаў: «Пойдзем насустрач царыцы-субоце!» (Шаб. 119 а); амора рабі Янай казаў напярэдадні Суботы: «Прыйдзі, о нявеста! Прыйдзі, о нявеста!» (БК. 32 б). Гэтыя паданні адлюстраваны ў суботнім гімне «Леха Додзі», напісаным кабалістам Шлома Галеві Алкабецам, і ў звычаі, які склаўся сярод кабалістаў Цфата, выходзіць у поле і вітаць надыход Шабата малітвамі і гімнамі.

Парадак

Падрыхтоўка Падрыхтоўка пачынаецца задоўга да надыходу цемры. Жанчыны запальваюць суботнія свечкі і прамаўляюць блаславенне:У некаторых традыцыях перад пачаткам Кабалат Шабат чытаюць «Песню Песняў».

Усявышні добразычліва прымае малітвы жанчыны, якая запальвае суботнія свечкі. Таму пасля запальвання свечак многія ціха прамаўляюць уласную малітву, звяртаючыся да Бога з любымі самымі таемнымі просьбамі, часта на роднай мове.

Літургія Кабалат Шабат Парадак літургіі ўключае чытанне псалмоў (95-99, 29, 92, 93), «Ана бе-коах» і гімн «Леха Додзі».

Маарыў Пасля Кабалат Шабат чытаецца вячэрняя малітва «Маарыў».

Дадатковая інфармацыя Святло суботніх свечак прыносіць у дом мір, спакой і святасць. Прынята абдымацца, цалаваць дзяцей і вітаць адзін аднаго словамі «Шабат шалом!» або «А-гут Шабес!».

Крыніцы

Літаратура Сидур «Врата Молитвы» (Шаарей Тфила) на будни, субботу и праздники; нусах ашкеназ; транслитерация, перевод, комментарий и пояснения к порядку молитв / под ред. Пихаса Полонского; «Маханаим». Иерусалим, 2008.

Катэгорыя:Іўдзейскае набажэнства