Васіль Сцяпанавіч Паўзуноў () — камандзір карабля Беларускага ўпраўлення грамадзянскай авіяцыі Міністэрства грамадзянскай авіяцыі СССР. Герой Сацыялістычнай Працы (1974). Заслужаны пілот СССР (1973).

Біяграфія Нарадзіўся 14 кастрычніка 1919 года ў сялянскай сям’і сяла Матышава (Руднянскі раён Валгаградскай вобласці РСФСР).

Скончыў Тамбоўскае лётнае вучылішча (1938). У час Вялікай Айчыннай вайны служыў у складзе 105-га гвардзейскага Панявежскага авіяпалка Грамадзянскага паветранага флоту. Удзельнічаў у дастаўцы грузаў беларускім партызанскім атрадам і аперацыі «Зорачка», падчас якой эвакуіявалі 154 выхаванцаў і 38 супрацоўнікаў Полацкага дзіцячага дома № 1Полеты в бессмертие. Подвиги гражданских летчиков времен ВОВ // Аргументы и факты в Беларуси, 16.12.2014. № 51. За гэта двойчы атрымаў Ордэн Чырвонага Сцяга.

Пасля вайны працаваў камандзірам паветранага судна, кіраўніком палётаў у аэрапорце «Мінск-1». Удзельнічаў у засваенні Ту-124. Выхаваў 25 камандзіраў паветраных суднаў.

16 студзеня 1974 г. атрымаў званне Герой Сацыялістычнай Працы.

Памёр ў 1991 г. у Мінску. Пахаваны на Чыжоўскіх могілках.

Памяць У 2015 г. у доме № 8 па вул. Караткевіча, дзе ў 1946—48 гг. жыў В. С. Паўзуноў, усталявалі мемарыяльную дошку ў памяць пра ягоВ Минске установили мемориальную доску в честь летчика В. Ползунова, спасшего в годы ВОВ воспитанников детского дома.

Крыніцы

Катэгорыя:Героі Сацыялістычнай Працы Катэгорыя:Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны