«Blackmore’s Night» — брытанска-амерыканскі традыцыйны фолкавы дуэт, які ўтварыўся ў 1997 годзе. Складаецца з Рычы Блэкмара (акустычная і электрычная гітара) і Кендыс Найт (спеў, тэксты, мультыінструменталістка). Назва гурту складзеная з іхніх прозвішчаў.

Музычнай асновай гурту ёсць Музыка эпохі Рэнесансу.

Гісторыя Кендыс Найт была фанаткаю «Rainbow» і ўпершыню сустрэла Рычы Блэкмара ў 1989 годзе, спрабуючы ўзяць у яго аўтограф, калі той працаваў на нью-ёркскай радыёстанцыі. У 1991 годзе яны вырашаюць жыць разам.

Высветлілася, што акрамя ўсяго яны маюць аднолькавае захапленне рэнесанснай музыкай. На выдадзеным у 1995 годзе альбоме «Stranger in Us All» абноўленага гурту «Rainbow» Кендыс Найт упершыню паспрабавала сябе ў якасці аўтара песень і бэк-вакалісткі. У 1997 паўстаў супольны праект Блэкмара і Найт, названы паводле іхніх прозвішчаў.

Іхні дэбютны альбом «Shadow of the Moon» меў поспех. На пазнейшых альбомах, асабліва «Fires at Midnight», значныя партыі былі аддадзены рокаваму стылю, а Кендыс Найт паступова засвойвала новыя рэнесансныя інструменты.

5 кастрычніка 2008 года Найт і Блэкмар нарэшце ажаніліся. Кендыс стала чацвёртай жонкай Блэкмара. Маюць дачку Отэмн Эсмерэльду (* 2010) і сына Роры Дартаньяна (* 2012).

Дыскаграфія

Альбомы «Shadow of the Moon» (1997) «Under a Violet Moon» (1999) «Fires at Midnight» (2001) «Ghost of a Rose» (2003) «The Village Lanterne» (2006) «Winter Carols» (2006) «Secret Voyage» (2008) «Autumn Sky» (2010) Dancer and the Moon (2013) All Our Yesterdays (2015) Nature's Light (2021)

Канцэртныя запісы «Past Times with Good Company» (2003) «Paris Moon» (2007)

Складанкі «Beyond the Sunset: The Romantic Collection» (2004)

Відэа «Shadow Of The Moon» (1997) «Shadow Of The Moon Live In Germany» (1998) «Under A Violet Moon Tour Live In Germany» (2000) «Castles and Dreams» (2005) «Paris Moon» (2007) «A Knight in York» (2012)

Самотнікі «Shadow of The Moon» (1997) «No Second Chance» (1997) «Wish you Were Here» (1997) «All Because Of You» (2001) «The Times They Are A Changin'» (2001) «Home Again» (2002) «Way To Mandalay» (2003) «All Because Of You (Remixes)» (2004) «Christmas Eve» (2004) «Christmas Eve (2 трэкі)» (2004) «I`ll Be There (Just Call My Name)» (2005) «Olde Mill Inn» (2005) «Olde Mill Inn (нямецкая версія)» (2006) «Streets Of London» (2006) «Hark the Herald Angels Sing» (2006) «Can't Help Falling In Love» (2008)

Бутлегі «Blackmore's Kingdom» (1998). Альбом выдадзены невядомай купкай музыкантаў. У ім змешчаныя песні як «Blackmore’s Night», так і гітарыста Стыва Тыльстана, аднак музыкі «Blackmore’s Night» не маюць да гэтага альбома ніякага дачынення

Крыніцы

Спасылкі Афіцыйная старонка Афіцыйная старонка Кендыс Найт

Катэгорыя:Музычныя калектывы, якія з’явіліся ў 1997 годзе Катэгорыя:Фолк-рок-гурты Катэгорыя:Музычныя калектывы ЗША