Наталля Мікалаеўна Леўчык (нар. , г. Цяньцзінь, Кітай) — беларускі гісторык, архівіст.

Біяграфія У 1972 г. скончыла МДГАІ. З мая 1972 – малодшы навуковы супрацоўнік, са студзеня 1978 – старшы навуковы супрацоўнік ЦДГА БССР у г. Мінску; у 1982–1991 – загадчык аддзела інфармацыйна-пошукавых сістэм, з 1992 – галоўны архівіст, вядучы навуковы супрацоўнік АІПС; з 2007 – на пенсіі.

Навуковая дзейнасць Займалася пытаннямі стварэння і ўдасканалення навукова-даведачнага апарата архіва. Прымала ўдзел ва ўдасканаленні фондаў намесніцкіх і губернскіх упраў, Мінскай казённай палаты, губернскай чарцёжнай і інш. Узначальвала работу па перапрацоўцы і ўдасканаленню фондаў судовых устаноў перыядаў Рэчы Паспалітай, Расійскай імперыі (вышэйшай інстанцыі Мінскай губерні), фондаў князёў Радзівілаў, праваслаўных кансісторый, духоўных упраў, благачынняў, цэркваў, манастыроў.

Каардынавала працу па каталагізацыі многіх фондаў архіва, інфармацыйнаму напаўненню сістэматычнага каталога і каталога імёнаў. Удзельніца распрацовак шэрагу навукова-метадычных дапаможнікаў па навукова-даведачнам апараце архіва.

Адна са складальніц даведніка «Фонды Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі», аўтар яго шматлікіх артыкулаў па гісторыі дзяржаўных устаноў Віцебскай і Магілёўскай губерняў. Веды архівіста і вялікі практычны вопыт перадавала маладым супрацоўнікам, падрыхтавала шэраг спецыялістаў аддзела ІПС.

Узнагароды Узнагароджана медалём «Ветэран працы», Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, Ганаровымі граматамі архіва, Белкамархіва.

Творы

Усовершенствование описей в ЦГИА БССР в г. Минске // Советские архивы 1987. № 4; Усовершенствование и переработка описей церковных фондов в НИАБ // Архіварыус. Зб. навук. паведамл. і арт. Вып. 1. Мн., 2001; Обновленческая церковь в Беларуси (по документам фонда Белорусский православный священный синод. 1922– 1935 гг.) // Архівы і справаводства. 2002. № 4. С. 97–106 (перадрук у: БАШ. Вып. 3. Мн., 2002. С. 113–122) і інш.

Крыніцы

Літаратура Архівісты Беларусі: Біябібліягр давед. Мн.: БелНДІДАС, 2006. С. 143144.

Катэгорыя:Гісторыкі Беларусі Катэгорыя:Архівісты Беларусі