За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Кіраўскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў горадзе Кіраўск, вёсках СлабодкаШульман А. Разговор с прокурорским работником о жизни , Пацава Слабада, Нямкі, Сяліба, ЛюбонічыШендерович И., Литин А. Еврейские кладбища Могилевской области , стр. 140Шендерович И., Литин А. Любоничи і іншых. Па некаторых даных, на тэрыторыю саўгаса «Жылічы» былі сагнаныя яўрэі з усяго раёна і прывезеныя з Польшчы — каля 200 чалавек. Іх пратрымалі нейкі час без ежы, а потым забілі.
Немцы, рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, стварылі на тэрыторыі раёна 1 гета — у Любонічах.
У вёсцы перад акупацыяй засталося каля 200 яўрэяў. 7 лістапада (па іншых даных — у жніўні) 1941 года немцы забілі 60 яўрэяў-мужчын. У снежні 1941 года гета было ліквідавана, а апошнія вязні — каля 130 жанчын і дзяцей — былі забітыя каля вёскі Ахоцічы (па іншых звестках — Арэхаўка).
У пачатку 1970-х гадоў парэшткі пакараных былі перапахаваныя сваякамі на яўрэйскіх могілках у Бабруйску.
У Кіраўскім раёне Масюкевіч Ірына была ўдастоена ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — за выратаванне Папярной (Левінай) Веры з дзецьмі ў вёсцы ПаўлавічыЯд Вашем. История спасения. Масюкевич Ирина. .
Крыніцы
Літаратура
Кіраўскі раён Катэгорыя:Гісторыя Кіраўскага раёна