За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Круглянскага раёна былі забітыя, а нешматлікія ацалелыя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадахЛитин А., Шендерович И. Круглое. Свидетели рассказывают. Литин А., Шендерович И. Холокост в Шепелевичах .
Яўрэяў у раёне забівалі ў Круглым, КручыЛитин А., Шендерович И. Деревня Круча , Навапруддзе, ЦяцерынеЛитин А., Шендерович И. Тетерино , Шапялевічах, Старым Палессі і іншых месцах.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна 3 гета: У гета горада Круглае (лета 1941 —лета 1942) былі закатаваныя і забітыя каля 900 чалавек У гета вёскі Круча (лета 1941 — 10 кастрычніка 1941) былі забіты 169 чалавек. У гета вёскі Шапялевічы (лета 1941 — 12 снежня 1941) былі закатаваныя і забітыя не менш за 100 чалавек.
У Круглянскім раёне 5 чалавек былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны»: Барысёнак ГаннаЯд Вашем. История спасения. Борисенок Анна. , Бараноўская ВікторыяЯд Вашем. История спасения. Барановская Виктория. , Ганчарова (Карнеева) Вольга, Дзякава (Карнеева) Любоў і Лосева (Карнеева) ТаццянаЯд Вашем. История спасения. Гончарова Ольга, Дьякова Любовь и Лосева Татьяна. .
Помнікі забітым яўрэям раёна ўстаноўлены ў Круглым і Кручы.
У вёсцы Навапруддзе ў 1967 годзе ўсталяваны помнік сям’і Зелікавых, расстраляных нацыстамі ў 1942 годзе.
Крыніцы
Літаратура Г. П. Пашкоў, Т. М. Аксёнава, М. I. Асiпенка i iнш. (рэдкал.). «Памяць. Круглянскi раён». Гісторыка-дакументальная хроніка гарадоў і раѐнаў Беларусі.. — Минск: «Беларуская энцыклапедыя», 1996. — 589 с. — ISBN 985-11-0054-4.
Круглянскі раён Катэгорыя:Гісторыя Круглянскага раёна