1 студзеня 2025 года ў другой палове дня ў чарнагорскім горадзе Цэтынэ было ўчынена масавае забойства, у выніку якога загінула 14 чалавек (разам з нападнікам).
Пасля бойкі ў кафэ (па іншых даных, у бары ці рэстаране) мужчына, ідэнтыфікаваны як Ацо Марцінавіч, вярнуўся туды са зброяй і пачаў стральбу, забіўшы, па меншай меры, сем чалавек. Затым ён забіў двух дзяцей і жанчыну на вуліцы, перш чым пакінуў пісталет і ўцёк з месца здарэнняhttps://www.reuters.com/world/europe/several-dead-shooting-incident-montenegro-local-media-citing-police-2025-01-01/. Падчас спробы затрымання паліцыяй Ацо стрэліў у сябе і памёр па дарозе ў бальніцу. 9 студзеня адзін пацярпелы сканаў ад ран у бальніцы.
3 студзеня прэм’ер-міністр краіны Мілойка Спаіч правёў пасяджэнне Савета нацыянальнай бяспекі. На пасяджэнні абмяркоўваліся новыя правілы валодання зброяй. Згодна з новымі правіламі, да 1 студзеня 2026 года ўсе ўладальнікі зброі павінны прайсці дадатковае псіхалагічнае абследаванне. У адваротным выпадку іх ліцэнзіі будуць ануляваныя. Грамадзяне, якія незаконна захоўваюць зброю, абавязаны здаць яе на працягу двух месяцаў. За невыкананне гэтага патрабавання прадугледжаны значныя штрафы
У той жа дзень у сталіцы Чарнагорыі Падгорыцы адбыўся мітынг ля будынка ўрада. Удзельнікі акцыі пратэсту выказалі незадаволенасць палітыкай уладаў у сферы кантролю за абаротам зброі, абвінаваціўшы іх у неэфектыўнасці.
Урад абвясціў трохдзённую жалобу.
Гл. таксама Масавае забойства ў Цэтынэ (2022)
Крыніцы
Катэгорыя:Падзеі 1 студзеня Катэгорыя:Цэтынэ Катэгорыя:Студзень 2025 года Катэгорыя:Масавыя забойствы Катэгорыя:Забойствы, здзейсненыя ў 2025 годзе