За час акупацыі практычна ўсе яўрэі Клімавіцкага раёна былі забітыя, а нешматлікія выратаваныя ў большасці ваявалі пасля ў партызанскіх атрадах.
Яўрэяў у раёне забівалі ў Клімавічах, вёсках Дудараўка, Куляшоўка, Карпачы (цяпер — Канахоўка)Литин А. Карпачи — еврейский колхоз им. Тельмана Левиант М. В книге памяти не вспомнили о евреях, убитых в Карпачах , Красавічы, Мілаславічы, Міхалін, Папехінка, РодняМихайлова Т. Н. Местечко Родня , Селішча, Хадунь, Хатовіж (каля 40 сем’яў) і іншых.
Рэалізуючы нацысцкую праграму знішчэння яўрэяў, немцы стварылі на тэрыторыі раёна адно гета — у Клімавічах, у якім са жніўня да 20 лістапада 1941 года былі закатаваныя і забітыя каля 900 яўрэяў.
У Клімавіцкім раёне 2 чалавекі былі ўдастоены ганаровага звання «Праведнік народаў свету» ад ізраільскага мемарыяльнага інстытута «Яд ва-Шэм» «у знак глыбокай удзячнасці за дапамогу, аказаную яўрэйскаму народу ў гады Другой сусветнай вайны» — Языменка Васіль і Аляксандра, якія выратавалі Гурэвіч Груню і яе дачку Раісу ў вёсцы ПожарЯд Вашем. История спасения. Языменко Василий и Александра. .
Папкова Еўдакія і Яфрэмаў Іван, рызыкуючы жыццём, выратавалі Школьнікаву Раісу.
Два помнікі забітым яўрэям устаноўлены ў Клімавічах. Целы забітых габрэяў вёскі Карпачы перапахаваныя ў брацкую магілу ў вёсцы Бабічын, якая цяпер не існуе — за вёскай Ерашоўка, і на магіле ўсталяваны помнік. Помнік на месцы забойства габрэяў усталяваны ў Міласлававічах у 2007 годзе.
Крыніцы
Літаратура
Клімавіцкі раён Катэгорыя:Гісторыя Клімавіцкага раёна