Магнолія () — амерыканскі драматычны кінафільм рэжысёра Пола Томаса Андэрсана, зняты ў 1999 годзе. Па сцвярджэнні самога рэжысёра, «Магнолія» — яго лепшая карціна. Асновай сюжэту паслужыла вядомая містыфікацыя пра самагубства Раналда Опуса.
На 50-м Берлінскім кінафестывалі фільм перамог у асноўнай конкурснай праграме і атрымаў галоўны прыз «Залаты мядзведзь». Выканаўца ролі другога плана Том Круз за акцёрскую працу ў стужцы вылучаўся на прэмію «Оскар» і быў удастоены трэцяга «Залатога глобуса». Роля паміраючага ад раку Эрла Патрыджа стала для акцёра Джэйсана Робардса апошняй у яго кар’еры — у снежні 2000 года ён памёр ад раку лёгкіх.
Крыніцы
Катэгорыя:Фільмы 1999 года Катэгорыя:Фільмы Пола Томаса Андэрсана