Мэрылін Спірс Батлер (), у дзявоцтве Эванс (; 11 лютага 1937 — 11 сакавіка 2014) — брытанскі літаратурны крытык. Кіравала прафесурай імя караля Эдуарда VII па англійскай літаратуры ў Кембрыджскім універсітэце, рэктар Эксетэр-каледжа (1993—2004). Стала першай жанчынай, якая ўзначаліла адзін з каледжаў Оксфарда і Кембрыджа. Лаўрэатка прэміі Роўз Мэры Кроўшэй (1973).

Жыццяпіс

Ранняе жыццё Мэрылін Спірс Эванс нарадзілася 11 лютага 1937 года ў Кумбе, на паўднёва-заходнім прыгарадзе Лондана. Яе бацькам быў журналіст сэр Трэвар Молдуін Эванс, а маці — Маргарэт Спірс «Мэдж» Эванс (Margaret Speers «Madge» Evans; у дзявоцтве Грыбін, Gribbin). Ва ўзросце двух гадоў падчас Другой сусветнай вайны яна была эвакуіравана разам з маці і старэйшым братам у Нью-Кі, Уэльс, дзе і пражывала да заканчэння вайны. Яна атрымала адукацыю ў Уімблдонскай сярэдняй школе і каледжы Святой Хільды ў ОксфардзеBritish Academy: The British Academy Book Prize — Judging Panel , скончыўшы яго ў 1958 годзе з адзнакай па прадмеце англійская мова. Пачала сваю кар’еру як школьная настаўніца, а ў 1960 годзе перайшла на працу журналістам на тэлерадыёкампанію «BBC». У 1962 годзе Эванс выйшла замуж за Дэвіда Эджуорта Батлера, у сям’і нарадзілася трое сыноў.

Навуковая дзейнасць Напачатку 1960-х гадоў Мэрылін Спірс Батлер пакінула журналістыку і вярнулася ў акадэмічнае асяроддзе, абараніўшы доктарскую дысертацыю ў Оксфардзе ў 1966 годзе. Яна атрымала даследчую стыпендыю ў каледжы Святой Хільды ў Оксфардзе. Сярод яе апублікаваных прац — «Джэйн Осцін і вайна ідэй» (1975) і «Рамантыкі, бунтары і рэакцыянеры» (1982). Значную частку сваёй працы яна прысвяціла творчасці англа-ірландскай пісьменніцы-рамантыка Марыі Эджуорт, сваячкі яе мужа. Батлер напісала біяграфію Марыі Эджуорт і падрыхтавала важнае выданне яе збору твораў для выдавецтва «Pickering & Chatto». У супрацоўніцтве са сваёй Крысцінай Колвін яна напісала дзве кнігі пра Марыю Эджуорт, за якія абедзве атрымалі прэмію Роўз Мэры Кроўшэй у 1973 годзе.

У 1986—1993 гадах узначальвала прафесуру імя караля Эдуарда VII па англійскай літаратуры ў Кембрыджскім універсітэце, у 1993—2004 гадах займала пасаду рэктара Эксетэр-каледжа пры Оксфардскім універсітэце.

У чэрвені 2003 года ўдастоена ступені ганаровага доктара Адкрытага ўніверсітэта. З’яўлялася членам Брытанскай акадэміі.

Познія гады Пасля таго, як у 2004 годзе ў Мерылін дыягнаставалі хваробу Альцгеймера, яе здароўе паступова пагаршалася. 11 сакавіка 2014 года Мэрылін Спірс Батлер памерла ў Хэдынгтанскам доме састарэлых у Оксфардзе праз ускладненні, выкліканыя інфекцыяй дыхальных шляхоў.

Працы

Арыгінальныя кнігі «Марыя Эджуорт: Літаратурная біяграфія» (Maria Edgeworth: A Literary Biography, 1972) «Джэйн Осцін і вайна ідэй» (Jane Austen and the War of Ideas, 1975) «Паўлінавы хвост распушчаны: Сатырык у сваім кантэксце» (Peacock Displayed: A Satirist in His Context, 1979) «Рамантыкі, бунтары і рэакцыянеры: Англійская літаратура ў кантэксце 1760—1830 гадоў» (Romantics, Rebels, and Reactionaries: English Literature and Its Background, 1760—1830, 1982) «Міфы на карце: Супрацьцячэння ў брытанскай паэзіі і культурнай гісторыі XVIII стагоддзя» (Mapping Mythologies: Countercurrents in Eighteenth-Century British Poetry and Cultural History, 2015)

Рэдакцыйныя кнігі Frankenstein: 1818 text (Oxford World's Classics, 1994, rpt 1998, 2008)

Крыніцы

Спасылкі «Professor Marilyn Butler — obituary», The Daily Telegraph, 10 чэрвеня 2014. Профіль на сайце Брытанскай акадэміі

Катэгорыя:Выпускнікі Каледжа Святой Хільды Катэгорыя:Літаратурныя крытыкі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены Каралеўскага каледжа Кембрыджа Катэгорыя:Члены Каралеўскага літаратурнага таварыства Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Роўз Мэры Кроўшэй Катэгорыя:Члены Брытанскай акадэміі