Ляхавіцкая мячэць — колішняя мячэць у горадзе Ляхавічы. Будынак пабудаваны ў 1815 годзе. Разбурана ў 1917 годзе, у 1928 годзе адноўлена. Пасля Другой сусветнай вайны мячэць зачынена, а пасля разабраная.

Гісторыя

Мусульманская грамада ў Ляхавічах пражывала на Татарскай вуліцы (цяпер — Цітовіча), вернікі належалі да парафіі ў Асмолаве. Мячэць пабудавана ў 1815 годзе. У 1884 годзе хатыб Самуіл Варановіч прадставіў Мінскаму губернскаму праўленню праект узвядзення новага будынка. У 1917 года мячэць была разбурана.

У 1924 годзе, калі Заходняя Беларусь знаходзілася ў складзе міжваеннай Польшчы, пачаліся працы па аднаўленні мячэці, якая была адкрыта ў 1928 годзе. На рэстаўрацыю будынка сродку далі амерыканскія татары, віленскі муфтыят, а таксама егіпецкі кароль Фуад I. У 1947 годзе мячэць дзейнічала, але ў ёй не служыў мула. У 1960-я гады храм зачынілі, пасля будынак разабралі на дошкі.

Архітэктура Як адзначае Станіслаў Крычынскі, мячэці ў Ляхавічах, Клецку і Некрашунцах сваёй архітэктурай падобныя да драўляных сельскіх касцёлаў. Сама мячэць уяўляе сабой драўляны зрубны будынак з міхрабом, накрытае чатырохсхільным дахам. Памяшканне было падзелена на дзве паловы: мужчынскую і жаночую, кожная з якіх мела свой уваход. На ўваходзе размешчаны мінарэт, які сваім відам нагадвае трох’ярусную званіцу касцёла. Мінбар характэрны тым, што на ім была напісана дата ўзвядзення мячэці (30 жніўня 1815 года).

Крыніцы

Літаратура

Спасылкі

Катэгорыя:З’явіліся ў 1815 годзе Катэгорыя:Мячэці Беларусі Катэгорыя:Драўляныя мячэці Беларусі Катэгорыя:Колішнія мячэці Катэгорыя:1928 год у Беларусі Катэгорыя:Храмы Ляхавіцкага раёна Катэгорыя:З’явіліся ў 1928 годзе Катэгорыя:Помнікі беларускага народнага дойлідства Катэгорыя:Зніклі ў 1960-я гады Катэгорыя:Будынкі і збудаванні Беларусі, знішчаныя савецкай уладай