Дуэ́т ( ад — два) — ансамбль з двух выканаўцаў.
Таксама дуэтам называецца вакальная п’еса для двух галасоў з інструментальным суправаджэннем; часта сустракаецца ў оперы, араторыі, кантаце; у аперэце — вядучы від вакальнага ансамбля; існуе і як самастойны жанр камернай вакальнай музыкі.
Дуэтам можа называцца інструментальная п’еса для двух выканаўцаў, а таксама для двух вядучых інструментальных галасоў з суправаджэннем; дуэтам часта называюць і п’есы для аднаго фартэпіяна ў чатыры рукі.
Літаратура
Спасылкі
* Катэгорыя:Музычная тэрміналогія