Артур Невіл Чэмберлен (; ) — 60-ы Прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі. Належаў да Кансерватыўнай партыі

Біяграфія Сын Джозефа Чэмберлена, брат Осціна Чэмберлена. Навучаўся ў элітнай школе ў Рагбі і Бірмінгемскім універсітэце.

Даволі працяглы час прысвяціў прадпрымальніцкай дзейнасці. У 1915—1916 гг. займаў пасаду лорда-мэра горада Бірмінгем.

З 1918 года дэпутат парламента ад Кансерватыўнай партыі. У 1922—1929 і 1931 на розных міністэрскіх пасадах, у 1931—1937 міністр фінансаў. У 1930—1931 старшыня Кансерватыўнай партыі, у 1937—1940 яе лідар і Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі.

Невіл Чэмберлен — 60-ы Прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі, прыхільнік палітыкі ўступак гітлераўскай Германіі. У 1938 годзе падпісаў Мюнхенскае пагадненне з Гітлерам, Мусаліні і Даладзье. Вярнуўшыся ў Лондан, Чэмберлен прад’явіў публіцы на аэрадроме падпісанае пагадненне са словамі: «Я прывёз вам мір», але палітыка заспакаення не прынесла Еўропе міру: пачалася Другая сусветная вайна. Няўдалы для Вялікабрытаніі пачатак вайны прымусіў яго ў маі 1940 пайсці ў адстаўку.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Вялікабрытаніі Катэгорыя:Члены парламента Вялікабрытаніі Катэгорыя:Канцлеры казначэйства Вялікабрытаніі Катэгорыя:Міністры аховы здароўя Вялікабрытаніі Катэгорыя:Лідары Палаты абшчын Катэгорыя:Члены Кансерватыўнай партыі Вялікабрытаніі