Віндхук () — сталіца і найбуйнейшы горад Намібіі. Насельніцтва складае 431 тыс. чалавек (2020). Віндхук з’яўляецца сацыяльным, эканамічным і культурным цэнтрам краіны. Штаб-кватэры кожнага намібійскага нацыянальнага прадпрыемства, дзяржаўнага органа, адукацыйных і культурных устаноў знаходзяцца тут.
Назва
Слова «Windhoek» паходзіць з мовы афрыкаанс і азначае «ветраны куток» (). Упершыню гэта назва, пасля шматлікіх перайменаванняў, была выкарыстана ў лісце , шостага правадыра нама.
Раней на мове гэтага племя Віндхук называўся ǀAi-ǁGams («гарачая крыніца»). Горад быў названы так, таму што непадалёку знаходзілася геатэрмальная крыніца. Па гэтай жа прычыне на мове ачыгерэра ён быў названы Otjomuise («месца пары»).
Гісторыя
Паселішча на месцы Віндхука пад уладай правадыра нама ўзнікла ў 1800 годзе, але афіцыйнай датай заснавання горада лічыцца 1890 год, калі ён быў абвешчаны сталіцай Германскай Паўднёва-Заходняй Афрыкі. З пачатку Першай сусветнай вайны і да 21 сакавіка 1990 года Віндхук знаходзіўся пад уладай ПАР. Пасля абвяшчэння незалежнасці 21 сакавіка 1990 года горад стаў сталіцай Намібіі.
Клімат Горад размешчаны ў паўпустынным кліматычным рэгіёне. У летнія месяцы днём суха і спякотна, ночы халаднаватыя. Максімальная дзённая тэмпература ўлетку — 31 °C. Узімку (месяцы чэрвень, ліпень і жнівень) звычайна выпадае невялікая колькасць дажджу. Мінімальная тэмпература вагаецца ад 5 °C да 18 °C. Ночы халодныя, але тэмпература рэдка падае ніжэй за нуль і амаль ніколі не ідзе снег. Максімальная тэмпература днём — каля 20 °C.
Сярэднегадавая тэмпература, 19,47 °C, з’яўляецца адносна высокай для горада, размешчанага на такой вышыні на мяжы трапічнай зоны. Гэта абумоўлена дамінаваннем цёплага паўночнага паветранага цячэння і горамі, размешчаным на поўдзень ад горада, якія надзейна абараняюць Віндхук ад халодных паўднёвых ветраў.
Сярэднегадавая колькасць ападкаў, каля 330 мм, перашкаджае развіццю садоў і зялёных насаджэнняў у горадзе без інтэнсіўнага штучнага паліву. У раёне горада пераважае стэпавая расліннасць са шматлікімі кустамі. Часта здараюцца засухі.
Насельніцтва
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы Хіфікепунье Пахамба
Зноскі
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Намібіі