Мерыда () — горад у Мексіцы, адміністрацыйны цэнтр штата Юкатан, а таксама адміністрацыйны цэнтр муніцыпалітэта Мерыда. Колькасць насельніцтва, па дадзеных перапісу 2005 года, склала 734.153 чалавека.
Горад абслугоўвае міжнародны аэрапорт Мануэль-Крэсенсіа-Рэхон.
Эканоміка Вузел аўтамабільных дарог і чыгунак. Аэрапорт міжнароднага значэння. Цэнтр аднаго з найбуйнейшых у свеце раёнаў плантацый грубавалакністай агавы — хенекена. Тэкстыльная (перапрацоўка хенекена), харчовая, металаапрацоўчая прамысловасць. Вываз прадукцыі праз порт Прагрэс. Універсітэт. Турызм. Гарады-пабрацімы
Спасылкі
Катэгорыя:Гарады Мексікі Катэгорыя:Населеныя пункты, заснаваныя ў 1542 годзе