Уладзі́мір Мікала́евіч Шы́цік (, Шклоў Магілёўскай вобласці — ) — беларускі журналіст, пісьменнік, член Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1962 года.

Біяграфія Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У 1940—1943 гадах вучыўся ў Маскоўскім электратэхнічным інстытуце інжынераў чыгуначнага транспарту, а затым у Куйбышаўскім індустрыяльным інстытуце. У снежні 1944 года вярнуўся ў Шклоў, працаваў тэхнікам-канструктарам на папяровай фабрыцы «Спартак». Скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ (1949). У 1949—1952 гадах супрацоўнік рэдакцыі газеты «Сталинская молодежь», 1953—1964 — рэдакцыі газеты «Калгасная праўда» (1962—1990 — «Сельская газета»), 1965—1966 — адказны сакратар газеты «Літаратура і мастацтва», 1978—1983 — карэспандэнт «Сельскай газеты». Член СП СССР (з 1962).

Творчасць Дэбютаваў апавяданнем у 1952 годзе (газета «Сталинская молодежь»). Значнае месца ў творчасці У. Шыціка займала фантастыка. Першая апублікаваная аповесць «Назаўсёды» выйшла ў 1958 годзе ў часопісе «Полымя». Аўтар аповесцей «Сосны адшумелі сваё» (1960), «Апошняя арбіта» (1962), «Майская раніца» (1963), зборнікаў фантастычных апавяданняў і аповесцей «Зорны камень» (1967), «Парсекі за кармой» (1970), «У час не вярнуліся» (1975), «Масткі над абрывам» (1977), кніг фантастыкі і дэтэктываў «Другая версія» (1979), «Трансплутонавыя афеліі» (1982), «Левы рэйс» (1983), «Ускосныя доказы» (1985), «Камандзіроўка ў сваім горадзе» (1989), «Падстаўка» (1990), апавядання для дзяцей «Як малако на стол прыйшло» (1979).

Прызнанне Узнагароджаны медалём.

Бібліяграфія твораў фантастыкі

Кнігі Апошняя арбіта: Фантастычная аповесць. Мінск, 1962. Последняя орбита: Фантастическая повесть / Пер. Н. Маркушевич. Минск, 1964. Зорны камень: Фантастычная аповесць. Мінск, 1967. Ultima orbita: Povestire fantastica / Trad. J. Block. Bucuresti, 1967. (Апошняя арбіта. На румынскай мове). Парсекі за кармой: Фантастычныя апавяданні і аповесць. Мінск, 1970. Сліди ведуть на Землю: Фантастична повість / Пер. В. Зінченко. Одеса, 1971. (На ўкраінскай мове). Трансплутонавыя Афеліі: Апавяданні і аповесць. Мінск, 1980. Левы рэйс: Аповесці і апавяданні. Мінск, 1983. (Бібліятэка прыгод і фантастыкі). Халыпа / Терж. Б. Гулов. Ашхабад, 1988. (Настаўнік. На туркменскай мове). Падстаўка: Аповесці. Мінск, 1990. (Бібліятэка прыгод і фантастыкі). Двойная бухгалтерия: Детективные повести и фантастические рассказы. Минск, 1993.

Публікацыі ў перыёдыцы Апошняя арбіта: [Раздзел з аднайменнай фантастычнай аповесці] // Піянер Беларусі. Мінск. 1962. 30 сакавіка. Апошняя арбіта: Фантастычная аповесць // Маладосць. Мінск. 1962. № 4. Кіб загаварыў апоўначы: Апавяданне // Піянер Беларусі. Мінск. 1964. 31 ліпеня. Капітан: Навукова-фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1964. № 10. Цені плывуць: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1966. № 3. Загадка сіняй планеты: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1966. № 4. Таямніца вечнай цемры: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1966. № 8. Сигналы в полночь: Фантастический рассказ / Перевод с белорусского // Знамя Юности. Минск. 1966. 16 ноября. Абдымкі Селены: [Фантастычная аповесць] // Піянер Беларусі. Мінск. 1966. 18, 25 лістапада; 2, 9 снежня. Плоскасці часу: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. № 12. Кіб загаварыў апоўначы: [Апавяданне] // Арлянятам: У 2-х тамах. Т. 2. Мінск, 1967. Мега-буна: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1967. № 1. Встреча на Бальдаре: [Рассказ] / Пер. В. Викторов // Нёман. Минск. 1967. № 4. Дублі: Фантастычнае апавяданне // Піянер Беларусі. Мінск. 1967. 12, 19 мая. Мега-буна: (Фантастический рассказ) // Зорька. Минск. 1967. 11, 18 сентября; 7, 14, 28 октября; 11, 18 ноября. Скачок у нішто: [Фантастычнае апавяданне] // Піянер Беларусі. Мінск. 1967. 6, 13, 20 кастрычніка. Памылка капітана: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1968. № 8. Чаргон ці не?: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1968. № 11. Агенчык у цемры: Фантастычнае апавяданне // Маладосць. Мінск. 1969. № 5. Настаўнік: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1969. № 6. Учитель: Фантастический рассказ / Перевод с белорусского // Юный техник. 1969. № 8. Трансплутонавыя Афеліі: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1970. № 1. Лісцік серабрыстай таполі: Фантастычнае апавяданне // Бярозка. Мінск. 1970. № 5. У час не вярнуліся: Фантастычнае апавяданне // Беларусь. Мінск. 1972. № 8. Гермес падказвае кірунак: [Фантастычнае апавяданне] // Бярозка. Мінск. 1972. № 8. Скачок в ничто: Фантастический рассказ // Мир приключений. Москва, 1973. Учитель: [Фантастический рассказ] // Зорька. Минск. 1974. 16 августа. Што будзе заўтра?: [Фантастычнае апавяданне] // Бярозка. Мінск. 1975. № 4. Настаўнік. Пераклад на армянскую мову М. Максапецян // Мост. Ераван. 1979. Наставник: [Фантастический рассказ] // Мир приключений. Москва, 1981. Таямніца Нікс Алімпійка: Раздзел з аповесці «Апошняя арбіта» // Бярозка. Мінск. 1982. № 8. Кіб загаварыў апоўначы: [Фантастычнае апавяданне] // Вяснянка. Мінск, 1983.

Крытыка Карташоў А. Да Плутона шлях цярністы … // Звязда. Мінск. 1963. 9 червеня. (Рецензия на книгу: Апошняя арбіта. Мінск, 1962). Гіль М. Хоць і праўдападобна… [Пра аповесць У.Шыціка «Майская раніца»] // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1964. 7 студзеня. Аляшкевіч А. Фантастыка? Не, фантасмагорыя… [Пра аповесць У.Шыціка «Апошняя арбіта»] // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1964. 11 верасня. Жыжэнка У. Шлях да сустрэчы // Вячэрні Мінск. 1968. 9 студзеня. (Рэцэнзія на кнігу: Зорны камень. Мінск, 1967). Саладоўнікаў С. Грані фантастыкі // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1971. 14 мая. (Рэцэнзія на кнігу: Парсекі за кармой. Мінск, 1970). Зеленков В. Куда ведут следы // Литературная Газета. Москва. 1971. 3 ноября. Ваданосаў М. Яшчэ не апошняя арбіта … [Да 50-годдзя з дня нараджэння У.Шыціка] // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 1972. 1 верасьня. С. 10. Когут В. Сустрэча з марай // Мінская праўда. 1976. 5 сакавіка. (Рецензія на кнігу: У час не вярнуліся. Мінск, 1975). Цыпіс Н. Палёт да зямлі [Пра творчасць пісьменніка-фантаста У.Шыціка] // Маладосць. Мінск. 1989. № 9. С. 168—173. Ан-евіч А. На арбітах зямных і касмічных [Да 70-годдзя з дня нараджэння У.Шыціка] // Літаратура і Мастацтва. 1992. 4 верасня. № 36. С. 7.

Некралог Уладзімір Шыцік, † 2000.01.15 // Літаратура і Мастацтва. Мінск. 2000. 21 студзеня.

Літаратура

Спасылкі Творы на «Беларускай Палічцы» Творы на старонцы «Русская фантастика»

Катэгорыя:Пісьменнікі Беларусі Катэгорыя:Пісьменнікі паводле алфавіта Катэгорыя:Педагогі Беларусі Катэгорыя:Журналісты Беларусі Катэгорыя:Журналісты паводле алфавіта Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Беларусі