Макс Хоркхаймер (; 14 лютага 1895, Штутгарт - 7 ліпеня 1973, Нюрнберг) — нямецкі філосаф і сацыёлаг, адзін з заснавальнікаў Франкфурцкай школы.
Нарадзіўся ў яўрэйскай сям'і ў Штутгарце. У шаснаццацігадовым узросце быў вымушаны пакінуць вучобу, каб пайсці працаваць на заводзе бацькі. Пасля Першай сусветнай вайны вывучае ў Мюнхенскім універсітэце філасофію і псіхалогію, затым пераехаў у Франкфурт-на-Майне, дзе вучыўся ў Іагана Карнеліуса. Там жа сустрэўся з Тэадорам Адорна, даўшы пачатак працяглай дружбе і плённага супрацоўніцтва. У 1925 годзе абараніў дысертацыю, прысвечаную Імануілу Канту.
Катэгорыя:Асобы Катэгорыя:Філосафы Германіі Катэгорыя:Франкфурцкая школа Катэгорыя:Філосафы XX стагоддзя Катэгорыя:Марксісты Катэгорыя:Нарадзіліся ў Штутгарце Катэгорыя:Памерлі ў Нюрнбергу Катэгорыя:Ганаровыя грамадзяне Франкфурта-на-Майне