250px|thumb|Паштовая марка Беларусі О́та Ю́льевіч Шміт (, Магілёў — ) — савецкі матэматык, астраном, даследчык Поўначы, акадэмік Акадэміі навук СССР, з 1935 года (сябра Украінскай Акадэміі навук з 1934, член-карэспандэнт АН СССР з 1933), Герой Савецкага Саюза (1937). Заснавальнік і загадчык кафедры вышэйшай алгебры (1929—1949) фізіка-матэматычнага факультэта / механіка-матэматычнага факультэта МДУ. У 1930—1934 гадах кіраваў знакамітымі арктычнымі экспедыцыямі на ледакольных параходах «Георгий Седов», «Александр Сибиряков» і «Челюскин». Распрацоўваў касмаганічную гіпотэзу ўтварэння целаў Сонечнай сістэмы ў выніку кандэнсацыі каласонечнага газава-пылавага воблака.

Аўтар прац па вышэйшай алгебры (тэорыі групаў). Адзін з заснавальнікаў і галоўны рэдактар «Большой Советской Энциклопедии» (1924—1942).

З 28 лютага 1939 года па 24 сакавіка 1942 года быў віцэ-прэзідэнтам АН СССР.

Продкі Ота Шміта па бацькоўскай лініі паходзяць з немцаў-каланістаў, якія перабраліся ў Латвію ў ІІ пал. 18 стагоддзя, а па матчынай — латышы з суседняга хутара.

Ота Шміт з’яўляецца бацькам Сігурда Отавіча Шміта (нар. у 1922), савецкага і расійскага гісторыка.

Ушанаванне імя left|200px|thumb|Паштовая марка СССР, прысвечаная О. Ю. Шміту Першы савецкі навуковы ледакол, спушчаны на ваду ў 1979 годзе, меў назву «Ота Шміт» У Ліпецку, Адэсе, Казані, Геленджыку, Днепрапятроўску, Ніжнім Ноўгарадзе, Вінніцы, Мурманску ёсць вуліцы, названыя ў гонар вучонага, у родным горадзе Шміта — Магілёве — праспект. У 1995 годзе Расійскай акадэміяй навук зацверджаная прэмія О. Ю. Шміта за выбітныя працы ў галіне даследавання і засваення Арктыкі.

Спасылкі Біяграфія Лабараторыя імя О. Ю. Шміта Раздзел кнігі Лорэна Грэхема «Естествознание, философия и науки о человеческом поведении в Советском Союзе», прысвечаны О. Ю. Шміту

Катэгорыя:Нарадзіліся ў Магілёве Катэгорыя:Асобы на марках