Горацкае гета (жнівень 1941 — 7.10.1941) — яўрэйскае гета, месца прымусовага перасялення яўрэяў горада Горкі Магілёўскай вобласці ў працэсе пераследу і знішчэння яўрэяў падчас акупацыі тэрыторыі Беларусі войскамі Нацысцкай Германіі ў перыяд Другой сусветнай вайны.
Акупацыя Горак Па даных перапісу насельніцтва 1939 года ў Горках пражывала 12,3 тыс. жыхароў, яўрэі складалі каля 25 % ад агульнай колькасці насельніцтва.
Пасля ўварвання войскаў фашысцкай Германіі на тэрыторыю СССР частка яўрэяў з Горак паспела эвакуіравацца на ўсход краіны, частка яўрэяў-мужчын была прызвана ў Чырвоную армію, але дакладны лік яўрэяў, якія засталіся ў горадзе да дня акупацыі, не ўстаноўлены, бо ў чэрвені-ліпні 1941 года ў горадзе пражывала некалькі дзесяткаў сем’яў з заходніх абласцей БеларусіУ. М. Ліўшыц «Ішло ў бясмерце Горацкае гетта…» — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — ISBN 985-6120-06-3.
12 ліпеня 1941 года Горкі былі акупіраваны нямецка-фашысцкімі войскамі.
Стварэнне гета
У канцы ліпеня 1941 года ў Горках на сценах дамоў з’явіліся загады нямецкіх акупантаў, згодна з якімі яўрэі выключаліся з жыццяУ. М. Ліўшыц Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — ISBN 985-405-384-9.
Ім забаранялася хадзіць па ходніках, ездзіць на грамадскім транспарце, наведваць школы і займацца ўсімі відамі прафесійнай дзейнасці, неабходна было здаць усе каштоўнасці. На левым баку адзення і пасярэдзіне спіны трэба было насіць шасціканцовую жоўтую зорку.
Гета было створана ў пачатку жніўня 1941 года ў межах вуліц Мсціслаўская, часткі Інтэрнацыянальнай. Гета кіраваў юденрат, абавязкам якога стала рэгістрацыя яўрэяў. Акрамя таго, юдэнрат займаўся размеркаваннем на працу.
Як успамінае сведка Дзіна РысінаЯе ўспаміны захоўваюцца ў архіве музея Яд Вашэм у Іерусаліме і Горацкім этнаграфічным музеіВ. М. Лившиц Горецкая еврейская община: страницы истории. Нацрат Илит — Горки: 2009:
.
Гета было «адкрытага тыпу», г. зн. не было абгароджана і не ахоўвалася.
Умовы жыцця ў гета
Вязні Горацкага гета жылі ў надзвычайнай цеснаце, па 8-10 чалавек у пакоі. Нярэдка ў адным пакоі пражывала па дзве-тры сям’і. Яўрэям даводзілася здабываць ежу ноччу, тайком выбіраючыся з гета і абменьваць рэчы на прадукты харчавання.
Як успамінае Дзіна Рысіна:
.
Насельнікаў гета прымушалі да цяжкай фізічнай працы. Іх выкарыстоўвалі на земляных работах. Сведкі ўспамінаюць, што для таго каб паздзекавацца над людзьмі, нацысты і паліцыянты запрагалі іх у конскую збрую і вазілі на іх смецце.
У першыя дні немцы забаранілі яўрэям займацца медыцынскай практыкай акрамя як сярод яўрэяў і выдзелілі памяшканне барачнага тыпу каля раённай бальніцы ў Салдацкай слабодцы. Там працавала ўрач-тэрапеўт Родзіна і стаматолаг Мнухіна (да гэтага абедзве яны працавалі ў акадэмічнай бальніцы).
Знішчэнне гета
Знішчэнне гета было праведзена 7 кастрычніка 1941 г. Раніцай, уварваўшыся ў гета паліцаі і нямецкія салдаты і сталі выганяць яўрэяў з дамоў. Іх збівалі прыкладамі вінтовак і нагайкамі і вялі да былога клубу сельскагаспадарчага інстытута, а тых, хто не мог ісці, заганялі ў аўтамашыны і везлі ва ўрочышча Белы ручай. Тут былі загадзя пашыраны дзве былыя сіласныя ямы. З яўрэяў спачатку здымалі адзежу і абутак, а затым партыямі па 100 чалавек забівалі з кулямётаў і аўтаматаў.
Валянціне Сарокінай ў 1941 годзе было 14 гадоў, яна сябравала і вучылася з тымі, каго знішчылі акупанты. Яна ўспамінае:
У Ганны Смольніцкай падчас расстрэлу загінулі маці, сястра і родныя. У 1946 годзе яна прыехала ў Горкі і знайшла сведку тых падзей, якая ёй распавяла:
.
7 кастрычніка 1941 года было расстраляна больш за 2500 чалавек.
Супраціўленне ў гета
Разумеючы, што наперадзе немінучая пагібель, многія яўрэйскія сям’і рабілі спробу схавацца ці ўцячы. Адразу пасля вайны былы жыхар Горак Міхаіл Цейцін даведаўся, што яго сваячцы Шэвелевай разам з дачкой удалося яшчэ за дзень да расстрэлу ўцячы ў адну з вёсак Горацкага раёна. Аднак іх выдаў паліцэйскі. Абедзвюх цяжка збілі, прывязалі да каня і цягнулі па зямлі да месца расстрэлу.
Зрабіла спробу выратаваць сваіх сыноў Раіса Шварцман, якая сказала сынам Карлу і Уладзіміру бегчы. Гэта ўбачылі паліцэйскія і застрэлілі хлопчыкаў.
Адным з відаў пасіўнага супраціўлення было самагубства, які здзейсніў Рыгор Татарскі. Ён да вайны працаваў урачом у гарадской паліклініцы. Заняты эвакуацыяй параненых і хворых, сам не паспеў выехаць з Горак. Калі яўрэйскае насельніцтва сагналі ў гета, лячыў там людзей. За дзень да расстрэлу парэзаў сабе вены і памёр.
Пасля знішчэння гета
Пасля расстрэлу 6 кастрычніка 1941 г. нацысты заявілі, што тэрыторыя Горак «вольная ад яўрэяў». Дамы забітых яўрэяў спачатку сталі рабаваць паліцыянты, а затым мясцовыя жыхары. Многія нават прыходзілі для гэтага з бліжэйшых вёсак.
У канцы кастрычніка 1941 года фашысты расстралялі яўрэяў у вёсцы Верашчакі і мястэчку Леніна, 19 кастрычніка 1941 года ў мястэчку Горы, 22 сакавіка 1942 года ў вёсцы Напраснаўка і 12 сакавіка 1943 года ў вёсцы Рудкаўшчына Горацкага раёна.
Выпадкі выратавання яўрэяў
Вядома, што яўрэя Чарняка ўсю вайну ў Горках хавала яго жонка Вольга ў падвале дома. Бліжэйшыя суседзі ведалі пра гэта, але не выдалі.
Мікалай Акуневіч ўсю вайну хаваў сваю жонку — яўрэйку Алену.
Застаўся ў жывых Уладзімір Кудрачоў. Яго цётка беларуска М. М. Кудрачова, даведаўшыся рана раніцай, што будуць расстрэльваць яўрэяў, прыйшла да маці Уладзіміра, забрала яго і павезла ў іншы раён (у Горках ведалі, што ў яе не было дзяцей). Так Уладзімір застаўся жывы, а пасля вайны яна яго ўсынавіла.
Любоў Лукашынская нарадзілася ў змешанай сям’і. Яе бацька Міхаіл Лукашынскі — яўрэй. Маці, беларуска Зінаіда дачку схавала і некалькі дзён Люба сядзела за печкай, а суседзям маці сказала, што адвезла яе да сваякоў у Мінск. Затым ноччу пайшлі яны да сваякоў маці ў вёску Лугін, а пасля — у П’янькава Горацкага раёна. Там маці з дачкой была арыштаваная, і іх прывезлі ў лагер у горадзе Орша, а адтуль накіравалі ў Талачын. Праз некалькі месяцаў яны апынуліся ў канцлагеры Вітэнберг. Але ім пашанцавала. Праз некаторы час іх накіравалі працаваць у маёнтак Ньюдорф Грос. У маі 1945 года іх вызвалілі савецкія войскі.
Фіры Левінай удалося збегчы. Яе сын Ілля Астравер успамінаў, што яго дзядуля Саламон Левін быў эвакуіраваны з прадпрыемствам з Горак у першыя дні вайны. А бабуля Рыся адмовілася эвакуіравацца і заявіла, што «…немцы культурная нацыя і яны нас не пакрыўдзяць». Калі фашысты 6 кастрычніка 1941 г. разам з паліцэйскімі павялі Рысю, сына Іллю і дачку Фіру на расстрэл, Фіры ўдалося збегчы і агародамі сысці з Горак. З вялікімі цяжкасцямі ёй з групай бежанцаў удалося перайсці лінію фронту і эвакуіравацца на Урал.
Удалося ўцячы з дзецьмі Дзіне Рысінай і яе сястры Тамаркінай.
Памяць На месцы расстрэлу 7 кастрычніка 1941 членаў яўрэйскай абшчыны ў пачатку 60-х гадоў быў усталяваны помнік ва ўрочышчы Белы ручай. У 1995 і 2005 гг. на мемарыяле быў праведзены капітальны рамонт.
Імёны загінулых выбітыя на памятных дошках, усталяваных на помніку «Журботная маці», змешчаны ў кнізе «Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна».
У Іерусаліме ў мемарыяльным Музеі Яд Вашым ў Даліне Абшчын. сярод высечаных на камянях назваў гарадоў, у якіх у перыяд Халакоста ажыццяўлялася знішчэнне яўрэяў, можна прачытаць на дзвюх мовах: іўрыце і англійскай, — Горкі і Горы.
Літаратура «Памяць. Гісторыка-дакументальная хроніка Горацкага раёна». Мінск.1996. — ISBN 985-06-0180-9 У. М. Ліўшыц. «Ішло ў бясмерце Горацкае гетта…» — Горкі: адзел культуры Горацкага райвыканкама, 1995. — ISBN 985-6120-06-3 У. М. Ліўшыц. Горкі: Старонкі гісторыі. Мінск: «Красико — принт», 2007. — ISBN 985-405-384-9 В. М. Лившиц. Горецкая еврейская община: страницы истории. Нацрат Илит — Горки: 2009. В. М. Лившиц. Холокост. Горки и Горецкий район. — Горки: 2020. — 148 с., ил. Л. Смиловицкий. «Катастрофа евреев в Белоруссии, 1941—1944 гг.». — Тель-Авив, 2000 Р. А. Черноглазова , Х. Хеер Трагедия евреев Белоруссии в 1941—1944 гг.: сборник материалов и документов. — Изд. 2-е, испр. и доп. — Минск, 1997. — ISBN 985627902X. Encyclopedia of Jewish Life before and During the Holocaust. In 3 vol. Volome 1. Washinqton Square. New York.2000.
Спасылкі http://shtetle.co.il/shtetls_mog/gorki/gorki.html В. М. Лившиц. В это гетто люди не придут http://www.litkonkurs.ru/?dr=17&luid=15501 В. М. Лившиц. Ушло в бессмертие Горецкое гетто http://horki.info/historyja.html В. М. Лившиц. Чёрная дата в истории Горок http://www.belisrael.info/ В. М. Лившиц. Горецкая еврейская община в годы Великой Отечественной войны /глава из книги «Горецкая еврейская община страницы истории». Нацрат Илит — Горки.2009. На сайте История евреев Гомельщины и республики. https://docs.google.com/document/d/1PbLm7XBKu0MbXrElnS3fQ1whjtxxN1Sjg8jyrp3UAM8/edit?hl=en_US&pli=1 Спісы загінулых В. М. Лившиц. Короткая история Горецкого гетто/Портал: Русские новости Ближнего Востока. http://best4news.ru/news/korotkaja_istorija/ Лившиц Владимир. Холокост в Рудковщине: к 70-летию трагической даты// http://old.horki.info/content/view/3063/59/ Ліўшыц, Уладзімір. Халакост у вёсцы Напраснаўка // https://horki.info/news/13615.html
Катэгорыя:Гета ў Беларусі Катэгорыя:З’явіліся ў 1941 годзе Катэгорыя:Зніклі ў 1941 годзе Катэгорыя:Гісторыя Горак Катэгорыя:1941 год у Беларусі