Vivendi SA (, ) (раней вядомая як Vivendi Universal) — французскі медыя-кангламерат, які працуе на рынку гуказапісу, тэлевяшчання, вытворчасці фільмаў і тэлеперадач, які займаецца выдавецкай дзейнасцю, тэлекамунікацыямі, распрацоўкай камп'ютарных гульняў.

Кампаніі Vivendi належыць найбуйнейшая ў свеце музычная кампанія — Universal Music Group, вытворца гульняў Vivendi Games. Акрамя таго, кампанія таксама з'яўляецца мажарытарным акцыянерам другога па велічыні ў Францыі мабільнага аператара SFR, сотавага аператара Maroc Telecom і сеткі кабельнага тэлебачання Canal+.

Абарот у 2008 — €25,39 млрд (рост на 17,2 %), чысты прыбытак — €2,6 млрд (скарацілася на 0,8 %).

Катэгорыя:Кампаніі Францыі