Бернард дэ Вентадорн (Бернарт дэ Вентадур, Bernart de Ventadorn; каля 1150, замак Вентадур, дэпартамент Карэз, Францыя — каля 1180) — правансальскі паэт-трубадур XII стагоддзя. Адзін з выдатных песняроў кахання.
Біяграфічныя звесткі Выхадзец з нізоў. Напалову легендарную біяграфію Бернарда дэ Вентадорна склалі шматлікія гісторыі пра захапленні паэта рознымі Доннамі.
Творчасць Уся яго паэзія прасякнута любоўнай тэмай. У творчасці Бернарда дэ Вентадорна куртуазная лірыка знайшла найбольш поўнае ўвасабленне.
Захаваліся паэтычныя і музычныя тэксты 44 яго песень. Выкарыстоўваў жанр кансоны (любоўнай песні з кананічнай строфікай і рыфмоўкай), версу (які не абмяжоўваўся тэмай кахання, а закранаў і пытанні маралі), тэнсоны (літаральна — спрэчка, песня-дыялог). Тэксты Бернарда дэ Вентадорна адметныя шчырасцю, эмацыянальнасцю, вытанчанасцю формы.
Літаратура
Катэгорыя:Трубадуры Катэгорыя:Паэты Францыі Катэгорыя:Паэты XII стагоддзя Катэгорыя:Аксітанамоўныя паэты