Баркі́Рапановіч, Я. Н. Слоўнік назваў населеных пунктаў Гомельскай вобласці / Я. Н. Рапановіч; Рэд. П. П. Шуба. — Мінск: Навука і тэхніка, 1986. — 240 с. (ст. 28). — былы пасёлак у Забалоцкім сельсавеце Буда-Кашалёўскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.

За 12 км на паўночны ўсход ад Буда-Кашалёва і чыгуначнай станцыі Буда-Кашалёўская (на лініі Жлобін — Гомель), 35 км ад Гомеля. Транспартныя сувязі па прасёлкавай дарозе, затым па шашы Доўск — Гомель.

На поўдні межавала з лесам.

Гісторыя Заснаваны на пачатку XX стагоддзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1926 годзе ў Чачэрскім раёне Гомельскай акругі. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас.

У 1959 годзе ўваходзіў у склад калгаса «Іскра» (цэнтр — вёска Забалоцце). Да 6 студзеня 1965 года пасёлак уваходзіў у склад Халоцкага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб утварэнні новых раёнаў Беларускай ССР ад 6 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 2 (1082)., пасля — у складзе Рагінскага сельсавета, з 18 студзеня 1965 года — у складзе Забалоцкага сельсаветаРашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 18 студзеня 1965 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1965, № 10 (1090)..

У сувязі з радыяцыйным забруджаннем пасля Чарнобыльскай катастрофы 1986 года жыхары (12 сем’яў) пераселены ў чыстыя месцы.

Планіроўка складаецца з кароткай просталінейнай мерыдыянальнай вуліцы, забудаванай драўлянымі дамамі сядзібнага тыпу.

Насельніцтва 1926 год — 10 двароў, 51 жыхар. 1959 год — 76 жыхароў (паводле перапісу). 1980-1990-я гады — жыхары (12 сем’яў) пераселены. 2010 год — жыхароў няма.

Крыніцы

Літаратура

Катэгорыя:Населеныя пункты Беларусі, адселеныя пасля Чарнобыльскай катастрофы