Карлуш Дамінгуш Гомеш Жуніёр ( або Cadogo; , Балама) — бізнесмен, банкір і палітык Рэспублікі Гвінея-Бісау.

Прэм’ер-міністр Гвінеі-Бісаў з 10 мая 2004 года па 2 лістапада 2005 года і з 25 снежня 2008 года па 10 лютага 2012 года.

Біяграфія Быў абраны ў Нацыянальную народную Асамблею Гвінеі-Бісау на першых шматпартыйных выбарах, якія адбыліся ў 1994 годзе. У 1996 годзе ён стаў віцэ-спікерам Нацыянальнай Асамблеі.

У тым жа 1996 годзе ён прызначаны на пасаду другога сакратара ECOWAS (Эканамічная супольнасць краін Заходняй Афрыкі), а таксама віцэ-прэзідэнта Міжпарламенцкага Камітэта ECOWAS.

У маі 1998 года быў абраны ў прэзідыум палітбюро Афрыканскай партыі незалежнасці Гвінеі-Бісаў і Каба-Вэрдэ. У 1999 годзе стаў сакратаром партыі па знешнеэканамічных пытаннях. З 2002 года — старшыня партыі.

У сакавіку 2004 года, калі партыя атрымала большасць галасоў у Нацыянальнай Асамблеі, Карлаш прыступіў да абавязкаў прэм’ер-міністра. Аднак праз паўтара гады быў адпраўлены ў адстаўку, пасля абрання Жуана Бернарду Віейры на пасаду прэзідэнта краіны.

Пасля выбараў у Нацыянальную Асамблею 2008 года Карлаш Гомеш стаў прэм’ер-міністрам краіны другі раз.

10 лютага 2012 года ён сышоў з пасады прэм’ер-міністра, каб прыняць удзел у прэзідэнцкіх выбарах, якія былі прызначаны на 9 студзеня пасля смерці прэзідэнта Малама Саньі.

Пасля яго перамогі ў першым туры прэзідэнцкіх выбараў 2012 года ён быў скінуты ў выніку дзяржаўнага перавароту яшчэ да правядзення другога тура. Пасля чаго пакінуў краіну і жыве ў Партугаліі і Каба-ВэрдэКарлош Жуниор. БиографияCarlos Gomes Júnior.

Крыніцы

Катэгорыя:Прэм’ер-міністры Гвінеі-Бісау Катэгорыя:Кандыдаты ў прэзідэнты Катэгорыя:Асобы