Лось, таксама Саркадон чарапіцавыНапісанне Лось, Саркадон чарапіцавы ў адпаведнасці з БЭ ў 18 тамах., Т. 9. — Мн., 1999. — С. 348., курачка, пеўнік (Sarcodon imbricatus) — шапкавы базідыяльны грыб роду парадку тэлефоравыя.

Сінонімы Hydnum imbricatum L. Fungus imbricatus (L.) Paulet Phaeodon imbricatus (L.) J.Schröt. і інш.

Назва

Лось, саркадон чарапіцавы, скепнік, курачка, пеўнік, вожычнік стракаты, еж, ёж, ёжык, кошка, кот, каза, козка, лашавік, смалюга, кабыла, паддубнік, лосік, мышак, ласёвік, ласёвы грыб, сямірога, скепанка, пеўнік, петушок, пеўнік стракаты, пупач, цяцера, казёл, мядзведзь, ёршык, вожык, рэпаны, сіняпуха, зайцаў грыб, васіль, голуб, сівуляГрыбы і грыбная кулінарыя : папулярны энцыклапедычны даведнік / Галіна Сяржаніна, Іван Яшкін. — Мінск : Беларуская асацыяцыя кулінараў, 2005. — 387с., л. каляр. іл. ; 24 см. — На вокладцы аўтары не паказаны. — Бібліяграфія: с. 343—350. — Алфавітныя паказчыкі: с. 351—385. — 1000 экз. — ISBN 985-6081-34-3..

Апісанне Пладовае цела грыба — шапка на ножцы. Шапка дыяметрам 3—20 см, сухая, бураватая і чорна-бурая, укрытая буйнымі завостранымі лускавінкамі, размешчанымі накшталт чарапіцы. Мякаць шчыльная, гаркаватая на смак, брудна-шараватая. Гіменафор шыпападобны. Ножка амаль цыліндрычная, суцэльная і гладкая, даўжынёй да 8 см. Ножка аднаго колеру з шапкай грыба, часам з лёгкім фіялетавым адценнем.

Распаўсюджанне Пашыраны ў лясных зонах Еўразіі і Паўночнай Амерыкі. На тэрыторыі Беларусі трапляецца ўсюды. Расце ў сухіх, пераважна хваёвых лясах. Плоданосіць у жніўні—лістападзе. Ядомы.

Літаратура  — С. 209.

Спасылкі Ежовик пёстрый, или саркодон черепитчатый, или саркодон пёстрый, или ежовик чешуйчатый, или ежовик черепитчатый, или колчак, или курочка, или ястреб — Sarcodon imbricatum (Fr.) Karst. // Экологический центр «Экосистема»™

Катэгорыя:Тэлефоравыя Катэгорыя:Ядомыя грыбы Катэгорыя:Грыбы Еўразіі Катэгорыя:Грыбы Паўночнай Амерыкі