Фрэд Хойл (Fred Hoyle; , Бінглі, Вялікабрытанія — ) — англійскі астраном, папулярызатар навукі, пісьменнік. Член Лонданскага каралеўскага таварыства (1957), Каралеўскага астранамічнага таварыства (1940; у 1971—73 прэзідэнт). Замежны член Нацыянальнай АН ЗША (1969).

Скончыў Кембрыджскі ўніверсітэт (1939), дзе і працаваў (з 1967 дырэктар Інстытута тэарэтычнай астраноміі). 3 1975 у Кардыфскім універсітэце.

Навуковыя працы па астрафізіцы, касмагоніі Сонечнай сістэмы, пазагалактычнай астраноміі. Прапанаваў мадэль стацыянарнага сусвету з бясконцым утварэннем рэчыва падчас яго расшырэння (1948), увёў тэрмін «Вялікі выбух» для пачатковай стадыі касмалагічнай эвалюцыі (1950). Пастуляваў асноўныя працэсы нуклеасінтэзу ў зорках (1957, з М. і Дж. Бэрбіджамі, У. А. Фаўлерам). Выказаў гіпотэзу аб занясенні жыцця на Зямлю мікраарганізмамі з міжзоркавай прасторы (тэорыя пансперміі). Аўтар больш як 40 навуковых і навукова-папулярных кніг, навукова-фантастычных раманаў.

Атрымаў Каралеўскі медаль (1974). Яго імем названа малая планета.

Літаратура Касцюковіч М. Хойл // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.

Катэгорыя:Папулярызатары навукі Катэгорыя:Фізікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Астраномы Вялікабрытаніі Катэгорыя:Астраномы XX стагоддзя Катэгорыя:Пісьменнікі Вялікабрытаніі Катэгорыя:Англамоўныя пісьменнікі Катэгорыя:Пісьменнікі-фантасты Вялікабрытаніі Катэгорыя:Узнагароджаныя медалём Кэтрын Брус Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Бальцана Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Крафарда Катэгорыя:Лаўрэаты прэміі Калінгі