Джон Нейпір Віндхэм Тэрнер (; , Рычманд, Сурэй, Вялікабрытанія) — канадскі дзяржаўны і палітычны дзеяч.

Біяграфія Скончыў факультэт палітычных навук Універсітэта Брытанскай Калумбіі (Ванкувер), вучыўся ў Оксфардскім (Вялікабрытанія) і Парыжскім (Францыя) універсітэтах. Магістр гуманітарных навук, бакалаўр грамадзянскага права.

1962—1993 гг. — дэпутат Палаты абшчын федэральнага парламента Канады.

З 14 мая 1963 года па 8 верасня 1965 года — парламенцкі сакратар Міністра па справах Поўначы і нацыянальных рэсурсаў.

З 18 снежня 1965 года па 3 красавіка 1967 — Міністр без партфеля.

З 4 красавіка па 20 снежня 1967 — Генеральны рэгістратар Канады (начальнік службы рэгістрацыі актаў грамадзянскага стану)

З 21 снежні 1967 года па 5 ліпеня 1968 — Міністр па справах спажыўцоў і карпарацый.

З 20 красавіка па 5 ліпеня 1968 г. — Генеральны салісітар Канады.

6 ліпеня 1968 г — 27 студзеня 1972 г. — Міністр юстыцыі і Генеральны пракурор Канады.

28 студзеня 1972 г. — 9 верасня 1975 года — Міністр фінансаў Канады.

З 16 чэрвеня 1984 па 22 чэрвеня 1990 год — лідар Ліберальнай партыі Канады.

З 30 красавіка па 4 лістапада 1984 г — Прэм'ер-міністр Канады.

Спасылкі Біяграфія на сайце Парламента Канады

Катэгорыя:Лідары афіцыйнай апазіцыі ў Палаце обшчын Канады Катэгорыя:Міністры фінансаў Канады Катэгорыя:Міністры юстыцыі Канады Катэгорыя:Члены Тайнага савета Каралевы для Канады Катэгорыя:Выпускнікі ўніверсітэта Брытанскай Калумбіі Катэгорыя:Выпускнікі Оксфардскага ўніверсітэта Катэгорыя:Лаўрэаты стыпендыі Родса