Элеанора Ганзага дэла Ро́верэ (; 31 снежня 1493, Мантуя — 13 лютага 1570, Урбіна) — італьянская арыстакратка з дынастыі Ганзага, у шлюбе — герцагіня Урбінская.
Біяграфія Старэйшая дачка Франчэска Ганзага, маркграфа Мантуі, і Ізабелы д’Эстэ. У верасні 1509 выйшла замуж за Франчэска Марыя дэла Роверэ, герцага Урбінскага і пляменніка папы Юлія II. У 1516 пераемнік Юлія, Леў X, захапіў Урбіна, і княжацкая пара была вымушана бегчы да бацькоў Элеаноры. Назад яны вярнуліся праз пяць гадоў, калі, скарыстаўшыся смерцю папы, Франчэска Марыя вярнуў свае ўладанні.
Дзеці Элеаноры:
Гвідабальда II дэла Роверэ (1514—1574), герцаг Урбінскі (з 1538) Іпаліта дэла Роверэ (1525—1561), замужам за Антоніа д’Арагона, герцагам Мантальта Лізавета дэла Роверэ (1529—1561), замужам за Альберыка Чыба Джуліяна дэла Роверэ (1531—1563), замужам за Альфонса д’Эстэ, маркізам Мантэк’ё Джуліа дэла Роверэ (1533—1578), кардынал-протапрэсвітар, затым кардынал Палестрыны і Сабіна-Поджа Міртэта
Вядомы партрэт герцагіні, напісаны Тыцыянам каля 1537. Акрамя гэтага Элеанору Ганзага называюць магчымай мадэллю вялікага венецыянца для карцін Дзяўчына ў футравай накідцы і La bella, а таксама прататыпам «Венеры Урбінскай».
Літаратура Giuseppe Coniglio: I Gonzaga. dall´Oglio editore, Milano 1987, ISBN 88-7718-329-2. Kate Simon: Die Gonzaga. Eine Herrscherfamilie der Renaissance. Verlag Kiepenheuer & Witsch, Köln 1991, ISBN 3-462-02110-9, Jakob Burckhart: Kultur und Kunst der Renaissance in Italien. Deutsche Buchgemeinschaft, Berlin. Katalog der Ausstellung im Kunsthistorischen Museum: Isabella d´Este, «La prima donna del Mondo»; Fürstin und Mäzenatin der Renaissance. Kunsthistorisches Museum Wien, (ohne Jahreszahl / Без пазначэння года)
Спасылкі Генеалагічнае дрэва
Катэгорыя:Ганзага Катэгорыя:Дэла Роверэ Катэгорыя:Жанчыны Рэнесансу