Міхаіл Іванавіч Афонін (; , Масква — 1990) — беларускі савецкі вучоны ў галіне раслінаводства. Доктар сельскагаспадарчых навук (1970), прафесар (1971). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1973).

Біяграфія

Скончыў Маскоўскую сельскагаспадарчую акадэмію імя К. А. Ціміразева ў 1932 годзе. Дырэктар Усесаюзнага НДІ лёну ў 1945—1952 гг. З 1952 г. загадчык аддзела селекцыі і тэхналогіі лёну Беларускага НДІ земляробства.

Навуковая дзейнасць Працы па біялогіі, селекцыі і агратэхніцы лёну-даўгунцу. Пад кіраўніцтвам Афоніна выведзеныя сарты лёну-даўгунцу Аршанскі 2, Аршанскі 72, распрацаваны тэхналогія камбайнавай уборкі лёну з саломай, якая сцелецца на ільнішчы, і агратэхніка вырошчвання павышанага ўраджаю ільновалакна і насення ва ўмовах Беларусі. Аўтар шэрагу патэнтаўБаза патентов РФ на изобретения и промышленные образцы .

Сярод апублікаванага: Агротехнические приемы возделывания льна в Белоруссии [Текст] / М. И. Афонин, В. И. Рубан. — Минск: Госсельхозиздат БССР, 1961. — 18 с.; 17 см. — (Б-чка льновода). Селекция и прогрессивная технология возделывания льна в БССР / М. И. Афонин, Н. Г. Коренский. — Минск: БелНИИНТИ, 1979. — 49 с.; 20 см. — (Сер. "Сел. хоз-во* Обзор. информ. / Белорус. НИИ НТИ и техн.-экон. исслед.).

Узнагароды

Лаўрэат прэміі Савета Міністраў СССР ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (двойчы) ордэнам «Знак Пашаны» (двойчы) медалі

Літаратура  — С. 178. Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 2. — Минск, 2006. Беларуская энцыклапедыя. У 18 т. Т. 2. — Мінск, 1996.

Катэгорыя:Раслінаводы СССР Катэгорыя:Раслінаводы Беларусі Катэгорыя:Заслужаныя дзеячы навукі Беларускай ССР Катэгорыя:Члены КПСС