thumb|300px|Партызанскія брыгады і злучэнні на тэрыторыі БССР (1942—1944) Савецкі партызанскі рух падчас Другой сусветнай вайны на тэрыторыі Беларусі (1941—1944) — партызанскі рух, частка агульнага савецкага партызанскага руху, які дзейнічаў супраць нямецкіх акупацыйных улад і іх саюзнікаў на тэрыторыі БССР у 1941—1944 гг. Асноўнымі арганізатарамі партызанскага руху з’яўляліся супрацоўнікі НКУС з аднаго боку і камуністы, беспартыйныя актывісты, былыя салдаты і камандзіры Чырвонай Арміі з другога боку.
У развіцці беларускага партызанскага руху можна ўмоўна вылучыць некалькі этапаў: Першы этап (чэрвень 1941 — лістапад 1942 г.) — пачатковы перыяд арганізацыі і развіцця партызанскага руху Другі этап (лістапад 1942 г. — снежань 1943 г.) — перыяд масавага развіцця партызанскага руху Трэці этап (снежань 1943 — ліпень 1944) — заключны перыяд партызанскага руху
Сацыяльная база партызанскага руху ў Беларусі ў 1941 наогул адпавядала сацыяльнай базе руху ў іншых рэгіёнах СССР. : Партызанскі рух у СССР (1941).
Першыя атрады ў БССР: «Старасельскі» (кам. маёр Дародных), Жабінкаўскі раён, 23.6.1941; атрад пад кам. В. Каржа, Пінск, 26.6.1941 і інш.
Як і наогул у СССР, кіраўніцтва партызанскім рухам у БССР забрала камуністычная партыя (КП(б)Б). У развіццё дырэктывы ЦК УКП(б) ад 29.6.1941 былі выданы дырэктывы ЦК КП(б)Б № 1 «Аб пераходзе на падпольную работу партыйных арганізацый раёнаў, занятых ворагам», у якой ставілася задача тэрміновага стварэння падполля, вызначаліся яго задачы і формы будовы, і наогул, прадугледжвалася, што падпольны і партызанскі рух будуць дзейнічаць пад кантролем заканспіраваных партыйных структур, і № 2 «Аб разгортванні партызанскай вайны ў тыле ворага» (1.7.1941), у якой вызначаліся задачы па стварэнні партызанскага руху, даваліся канкрэтныя ўказанні па формах арганізацыі, мерах канспірацыі, сродках сувязі і інш. Нарадай ЦК КП(б)Б (1.7.1941) было пастаноўлена скіраваць у германскі тыл 1215 партыйных работнікаў для агітацыі і арганізацыі партызанскага руху. Ствараліся абласныя, міжраённыя і раённыя партыйныя камітэты, тройкі, цэнтры і інш. У 89 раёнах усходніх абласцей былі пакінуты для арганізацыі падпольных партыйных структур 8,5 тыс. камуністаў і больш за 5 тыс. камсамольцаўУ кантэксце…, С.108..
Станаўленне Падрыхтоўка да партызанскай барацьбы на выпадак нападу нацысцкай Германіі пачалася яшчэ ў 1930-я. Яна ўключала стварэнне заканспіраванай сеткі дыверсійных груп, дыверсантаў-адзіночак у гарадах і на чыгунках на захадзе ад лініі ўмацаваных раёнаў, арганізацыю і падрыхтоўку манеўраных партызанскіх атрадаў і груп, забеспячэнне партызанскіх фарміраванняў сродкамі сувязі і іншымі матэрыяламі, неабходнымі для барацьбы і жыцця ва ўмовах тылу. На тэрыторыі Беларусі падрыхтоўкай да партызанскіх дзеянняў займаліся партыйныя органы і камандуючы войскамі Беларускай ваеннай акругі І. П. УбарэвічЛемяшонак, У. Партызанскі рух у Вялікую Айчынную вайну / Уладзімір Лемяшонак // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 5. М — Пуд / БелЭн; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1999. — 592 с.: іл. — С. 413. — ISBN 985-11-0141-9..
26 чэрвеня 1941 г. кіраўніцтва Беларускай ССР выдала загад аб стварэнні 14 партызанскіх атрадаў. Яны складаліся з 1162 чал., у т.л. 539 супрацоўнікаў НКДБ, 623 супрацоўнікі НКУС і 17—18 вайскоўцаў РСЧА. Гэтыя атрады хутка былі знішчаны або расеяны.
29 чэрвеня 1941 была выдадзена сакрэтная дырэктыва СНК СССР і ЦК ВКП(б), у якой гаварылася, што «У занятых ворагам раёнах ствараць партызанскія атрады і групы для барацьбы з часцямі варожай арміі, для распальвання партызанскай вайны ўсюды, для ўзрыву мастоў, дарог, псавання тэлефоннай і тэлеграфнай сувязі, падпалу складоў і г.д. У захопленых ворагам раёнах ствараць невыносныя ўмовы для ворага і ўсіх яго пасобнікаў, праследаваць і знішчаць іх на кожным кроку, зрываць усе іх мерапрыемствы»Коммунистическая партия Советского Союза в резолюциях съездов, конференций и пленумов ЦК (1898—1971). Т. 6. — М., 1971. — С. 19..
У першым перыядзе вайны, да стварэнняў Цэнтральнага штаба партызанскага руху (ЦШПР), партызанскія фарміравання, якія дзейнічалі ў паласах франтоў і армій, мелі розную падпарадкаванасць: імі кіравалі партыйныя (ЦК КП(б)Б, абкамы партыі), ваенныя (ваенныя саветы франтоў і армій, франтавыя штабы партызанскага руху), органы НКУС і г.д.Андрианов, В. Оперативное использование партизанских сил // Военно-исторический журнал. — 1969. — № 9. — С. 22.
Выконваючы заклік Масквы, партыйныя камітэты БССР на працягу ліпеня — жніўня 1941 г., адначасова з фарміраваннем сеткі падпольных партыйных органаў і арганізацый у раёна, якім пагражала акупацыя, падабралі і накіравалі на акупіраваную тэрыторыю сотні арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху. Для арганізацыйнай барацьбы ў тыле ворага былі накіраваны 215 камуністаў, у т. л. восем сакратароў абкомаў, 120 сакратароў гаркомаў партыі. У тэрміновым парадку ствараліся арганізатарскія і дыверсійныя групы, невялікія партызанскія атрады. Усяго к канцу 1941 г. было ўтворана 437 такіх груп і атрадаў, якія налічвалі больш за 7,2 тыс. чал.Всенародная борьба в Белоруссии против немецко-фашистских захватчиков. Т. 1. — С. 84, 112.
Аднак, у сувязі з хуткім прасоўваннем нямецкіх войскаў на ўсход СССР і запозненым прыняццем савецкім кіраўніцтвам рашэння на разгортванне партызанскай вайны фарміраванне атрадаў і груп у пачатку вайны адбывалася ва ўмовах жорсткага дэфіцыту часу, без належнага кадравага і матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння, неабходнай баявой падрыхтоўкі асабовага складу. З 92-х атрадаў, якія дзейнічалі ў другой палове 1941 на акупіраванай тэрыторыі Беларусі, 42 да канца згаданага перыяду па розных прычынах спынілі сваё існаваннеИстория партизанского движения в Российской Федерации в годы Великой Отечественной войны 1941—1945 / Правительство Москвы [и др.; под общей ред. Б. Т. Шумилина]. — М.: Атлантида-XXI век—ИздАТ, 2001. — 229, с. — С. 15. — ISBN 5-93238-051-9 (Атлантида — XXI век в переплете). ISBN 5-86656-115-8 (ИздАТ); Літвін, А. Цэнтральны штаб партызанскага руху і Беларусь. Да 65-й гадавіны з дня стварэння / А. Літвін // Беларускі гістарычны часопіс. — 2007. — № 5. — С. 4; Партизанские формирования Белоруссии в годы Великой Отечественной войны (июнь 1941 ― июль 1944): краткие сведения об организационной структуре партизанских соединений, бригад (полков), отрядов (батальонов) и их личном составе / [А. Л. Манаенков и др.]; Институт истории партии при ЦК КП Белоруссии ― филиал Института марксизма-ленинизма при ЦК КПСС. — Мн.: Беларусь, 1983. — 763, с. — С. 20..
Дзейнасць За гады барацьбы партызанамі было падарвана больш за 300 тыс. рэек і пушчана пад адхон 11 128 нямецкіх эшалонаў з жывой сілай і баявой тэхнікай. Але, як сцвярджае нямецкі даследчык Б. Мусял, «чым вышэйшая была пасада службоўца, які складаў справаздачу, тым пра большыя страты праціўніка ў ёй гаварылася»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 22.. Савецкія партызанскія камандзіры наваднялі Маскву «эйфарычнымі данясеннямі пра свае ваенныя поспехі, якія не адпавядалі рэчаіснасці»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 107..
Стасункі з іншымі партызанскімі атрадамі
Калі ў красавіку 1943 г. у выніку раскрыцця катынскай справы І. Сталін разарваў стасункі з польскім эміграцыйным урадам у Лондане. З гэтага часу савецкія партызаны ў сваёй прапагандзе называлі палітыку польскага прэм’ер-міністра генерала У. Сікорскага «злачыннай і антынароднай»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 122., а «Правда» публікавала перадавіцы, якія абвінавачвалі лонданскі ўрад у супрацоўніцтве з А. Гітлерам. Камуністычная прапаганда пастаянна казала аб празаходнім польскім падпольным войску як аб «бандзе белапалякаў»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 84—86, 250.. Згодна з іншай прапагандысцкай дырэктывай, пра польскае падролле належала гаварыць як пра «саюзнікаў гестапа»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 134..
Злачынства супраць мірнага насельніцтва і маёмасці Гэты аспект савецкага партызанскага руху не знайшоў адлюстравання у традыцыйнай савецкай гістарыяграфіі.
Дакументы сведчаць, што савецкая партызанская дзейнасць часта зводзілася да бандытызму, згвалтаванняў, грабяжоў і забойстваўSowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 52—53, 88, 111—112, 144, 158, 166.. У цэлым, камандаванне савецкіх нерэгулярных фарміраванняў лічыла рабаўніцтва заканамерным. Паколькі савецкім партызанам у цэлым бракавала народнай падтрымкі, для здабыцця харчавання яны рабілі набегі на вёскі і хутары. Як сказаў адзін з савецкіх военачальнікаў Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 48.
Савецкія партызанскія камандзіры пісалі ў сваіх данясеннях пра «заклятых ворагаў нашай Радзімы — нямецкіх акупантаў і іх польскіх прыспешнікаў»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 144.. Польскія партызанскія атрады характарызаваліся як «варожыя савецкай уладзе» і, значыцца, «заўзятыя фашысты»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 227.. «Палякі, якія ваююць супраць [савецкіх] партызан, — гэта германскія агенты і ворагі польскага народа», — гаварылася ў сакрэтным загадзе, што выйшаў у маі 1943 г.Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 228. Палякі пастаянна атаясамліваліся з нацыстамі, як у данясенні ад 1 снежня 1943 г., у якім камандзір партызанскай брыгады імя Леніна выхваляўся, што «дзякуючы разведданым, здабытым нашай разведкай, мы ачысцілі тэрыторыю ад нямецкіх і польскіх шпіёнаў»Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S.63.. 23 чэрвеня 1943 г. камандаванне савецкіх партызан ухваліла практыку даносаў на польскіх падпольшчыкаў нацыстам. Пазней выйшаў загад «расстрэльваць [польскіх] камандзіраў» і «дыскрэдытаваць, абяззбройваць і разганяць» іх атрадыSowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 223.. Сцвярджалася, што атрады Арміі Краёвай — гэта «не польскія партызанскія групы, а групы, створаныя немцамі…». «Гэтыя нямецкія групы, якія складаюцца з палякаў, павінны быць знішчаны», — гаварылася ў сакрэтным загадзе ад 29 чэрвеня 1943 г.Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 237. 5 снежня 1943 г. выйшла ўказанне Sowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 250—251.
У маі 1943 — ліпені 1944 гг. паміж савецкімі і польскімі партызанамі адбылося не менш 230 баявых сутыкненняўSowjetische Partisanen in Weissrussland… — S. 225..
Кіраўніцтва Ваеннае кіраўніцтва партызанскім рухам у БССР ажыццяўлялася ЦК КП(б)Б да сакавіка 1942, Паўночна-заходняй аператыўнай групай ЦК КП(б)Б да 30.5.1942, Цэнтральным штабам партызанскага руху (30.5.1942—13.1.1944) і Беларускім штабам партызанскага руху (9.9.1942—14.11.1944).
Колькасць
26 чэрвеня 1941 г. кіраўніцтва БССР выдала загад аб утварэнні 14 партызанскіх атрадаў. Яны складаліся з 1162 чал. (539 супрацоўнікаў НКДБ, 623 супрацоўнікі НКУС і 17—18 ваенных Чырвонай Арміі). Гэтыя атрады былі знішчаны або рассеяны. На канец чэрвеня 1941 на акупаванай тэрыторыі БССР дзейнічалі 4 партызанскія атрады (без уліку стыхійна ўзніклых партызанскіх груп), на канец ліпеня — 35, на канец жніўня — 61Партизанское движение в Белоруссии // матэрыял Міністэрства Абароны Рэспублікі Беларусь..
Магчыма, што ў БССР за 2-ю палову 1941 былі стыхійна былі створаны каля 60 атрадаў. Пад кіраўніцтвам ЦК КП(б)Б за 1941 у БССР былі сфарміраваны ад 250 да 430 арганізатарскіх атрадаў арганізатарскіх і дыверсійных груп (ад 7,2 да звыш 8 тыс. чал.)У кантэксце, С.108. Таксама ВНБ Т.1, С.84,112 у Гісторыя Беларусі, Т.5, С.491..
У канцы 1941 дзейнічалі 99 атрадаў і каля 100 партызанскіх групПаводле няпоўных звестак. ВНБ Т.1, С.107 у Гісторыя Беларусі, Т.5, С.493.
Зімой 1941/1942 дзейнічалі 50 атрадаў і каля 50 падпольных арганізацый і групГісторыя Беларусі, Т.5, С.491.
За 1942 ЦК КП(б)Б скіраваў у Беларусь 14 атрадаў і 92 арганізатарскія групы (2600 ч.) з выпускаў Асобага беларускага збору. Са спецыяльных школаў ЦШПР (падрыўнікі, радысты, сувязныя, разведчыкі) у Беларусь былі скіраваны 175 дыверсійных груп (2077 ч.)У кантэксце, С.135..