Ставо́к (, ) — вёска ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр Ставоцкага сельсавета.
Геаграфія Знаходзіцца за 10 кіламетраў на поўнач ад горада Пінск і чыгуначнай станцыі Пінск, за 180 кіламетраў ад Брэста, на правым беразе ракі Мерачанка, на аўтамабільнай дарозе Пінск—Івацэвічы.
Насельніцтва 398 жыхароў, 163 двары (2001).
Інфраструктура Сярэдняя школа Дом культуры Бібліятэка Амбулаторыя Аддзяленне сувязі
Памятныя мясціны Ушэсцеўская царква (1855) — Помнік землякам, якія загінулі ў Вялікую Айчынную вайну.
Літаратура
Спасылкі
Катэгорыя:Ставоцкі сельсавет Катэгорыя:Населеныя пункты Пінскага раёна