Навапо́лацк () — горад абласнога падпарадкавання ў Віцебскай вобласці Беларусі, на левым беразе ракі Дзвіна. За 12 км ад Полацка, 112 км ад Віцебска. Насельніцтва 102 288 чалавек (2017).
Гісторыя У 1954 годзе дзяржаўная камісія разглядала пытанне па выбары пляцоўкі для будаўніцтва ў Беларусі нафтаперапрацоўчага завода. Найбольш прыдатным месцам стаў раён Полацка, за 10—12 км ад старажытнага горада па цячэнні Дзвіны на беларускім участку нафтаправода «Дружба». У жніўні 1955 праектны інстытут «Ленгіпрагаз» пачаў пошукавыя работы на будучай пляцоўцы прамысловага вузла, а Віцебскі філіял інстытута «Белдзяржпраект» стаў працаваць над праектам стварэння новага горада. 7.6.1958 на лясістым беразе Дзвіны, непадалеку ад невялічкіх вёсачак Слабада і Новы Двор Полацкага раёна, разбіў палаткі першы атрад будаўнікоў.
22 кастрычніка 1959 года на тэрыторыі будаўніцтва Полацкага нафтаперапрацоўчага завода ўтвораны рабочы пасёлак Полацкі, у склад пасёлка ўключаны прамысловая пляцоўка Полацкага нафтаперапрацоўчага завода, пляцоўка вытворча-тэхнічнай базы будаўнічага трэста № 16 «Нафтабуд», размешчаныя на тэрыторыі Ветрынскага раёна, тэрыторыя жылога гарадка, а таксама вёскі Плаксы, Серадома і Слабада, пералічаныя са складу Экіманскага сельсавета Полацкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР ад 22 кастрычніка 1959 г. Аб утварэнні на тэрыторыі Ветрынскага і Полацкага раёнаў Віцебскай вобласці рабочага пасёлка Полацкі // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1959, № 14.. Утвораны рабочы пасёлак быў перададзены ў адміністрацыйнае падпарадкаванне Полацкага гарсавета.
У 1962 годзе быў пабудаваны Калінінскі мост, які звязаў два берагі Дзвіны.
14 снежня 1963 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета Беларускай ССР дае гораду сучасную назву і падпарадкаванне непасрэдна вобласціУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб пераўтварэнні рабочага пасёлка Полацкі ў горад і прысваенні яму назвы Новаполацк ад 14 снежня 1963 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1963, № 37 (1037)..
30 верасня 1964 года ў мяжу Наваполацка ўключаны вёскі Беланова, Меруголава, Новікава, Новы Двор, Паштары, Праварышча, Рулёўка і хутар Шапілаўка Фарынаўскага сельсавета Полацкага раёнаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні некаторых населеных пунктаў Полацкага раёна Віцебскай вобласці ў мяжу горада Новаполацка ад 30 верасня 1964 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1964, № 29 (1069)., 17 красавіка 1968 года — вёска Шніткі Фарынаўскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР Аб уключэнні вёскі Шніткі ў мяжу горада Наваполацка ад 17 красавіка 1968 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1968, № 12 (1206)..
У 1966 годзе ў горадзе пачаў дзейнічаць філіял БПІ, а з 1974 года адкрыў свае дзверы ўжо новы інстытут у сістэме адукацыі — Наваполацкі політэхнічны інстытут. Першым рэктарам НПІ стаў Эрнст Міхайлавіч Бабенка, які ўжо ў 1993 годзе быў таксама першым рэктарам Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта — адной з лепшых рэгіянальных вышэйшых навучальных устаноў вобласці і краіны.
У 1970-я гады ў Наваполацку пабудавалі заводы «Вымяральнік» (стратэгічны аб’ект, звязаны з абаронным і касмічным прамысловым комплексам) і бялкова-вітамінных канцэнтратаў. Горад дасягнуў піка свайго росту. Пачалося будаўніцтва раёнаў са шматпавярховай забудовай, а таксама сетцы сацыяльных аб’ектаў (кінатэатр «Мінск», комплекс пабудоў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы і г.д).
28 красавіка 1978 года ў склад Наваполацка ўключаны вёскі Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1958—IX Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Наваполацка вёсак Васілеўцы і Падкасцельцы Экіманскага сельсавета Полацкага раёна Віцебскай вобласці ад 28 красавіка 1978 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1978, № 13 (1567)..
Геаграфія Наваполацк пабудаваны на раўніннай багністай мясцовасці з невысокімі грудамі, вышыня якіх не перавышае 5-10 м. Мясцовасць слаба зрэзана рачнымі далінамі. Рэльеф мясцовасці прадстаўляе сабой плоскую нізіну з дзярнова-падзолістай і супясчанай глебай. Глебы Наваполацка — дзярнова-падзолістыя, суглінкі, тарфяна-багнаватыя верхавога і нізіннага тыпу.
Месцазнаходжанне Адлегласць ад Наваполацка да буйных гарадоў (па аўтадарогах)Карты Google Рыга ~ 407 км Стакгольм ~ 1209 км Осла ~ 2301 км Пскоў ~ 281 км Санкт-Пецярбург ~ 595 км Талін ~ 657 км Хельсінкі ~ 742 км Мурманск ~ 1878 км Цвер ~ 579 км Волагда ~ 1095 км Архангельск ~ 1691 км Даўгаўпілс ~ 186 км Берлін ~ 1278 км Капенгаген ~ 1704 км Лондан ~ 2342 км Масква ~ 631 км Омск ~ 3223 км Іркуцк ~ 5697 км Магадан ~ 9794 км Уладзівасток ~ 9810 км Хабараўск ~ 10020 км Вільнюс ~ 258 км Гродна ~ 433 км Брэст ~ 583 км Варшава ~ 708 км Прага ~ 1383 км Парыж ~ 2290 км Рым ~ 2529 км Мадрыд ~ 3611 км Мінск ~ 235 км Магілёў ~ 256 км Гомель ~ 431 км Кіеў ~ 683 км Львоў ~ 847 км Варонеж ~ 953 км Адэса ~ 1149 км Севастопаль ~ 1636 км Краснадар ~ 1783 км Тэль-Авіў ~ 3956 км Данецк ~ 1420 км Уладзікаўказ ~ 2198 км Душанбэ ~ 4381 км Дэлі ~ 5984 км Пекін ~ 8005 км
Насельніцтва
XX стагоддзе: 1970 — 40,1 тыс. чал.; 1995 — 96,1 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2004 год — 101,3 тыс. чал.; 2006 год — 100,8 тыс. чал.; 2008 год — 100,8 тыс. чал.; 2009 год — 101,0 тыс. чал.; 2009 год — 98 138 чал. (перапіс); 2016 год — 102 394 чал.; 2017 год — 102 288 чал.
Эканоміка У горадзе шырокая сфера абслугоўвання і камунальнай гаспадаркі. Дзяржаўнае вытворчае аб’яднанне бытавога абслугоўвання насельніцтва мае ў сваім складзе Дом быту, розныя атэлье, бюро бытавых паслуг, майстэрні, цырульні, хімчыстку, лазні і пральні. Шырокая сетка прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Буйнейшым гандлёвым прадпрыемствам горада з’яўляецца ДГП «Базіс».
Значны ўклад у эканоміку горада ўносяць прадпрыемсты недзяржаўных форм уласнасці. Прадпрымальніцкі сектар у Наваполацку ў адпаведнасці з другімі рэгіёнамі вобласці развіты дастаткова. На тэрыторыі горада працуе 275 прадпрыемстваў малога і сярэдняга бізнесу. Напрамкі іх дзейнасці разнабаковыя: прамысловасць, будаўніцтва, оптавы і рознічны гандаль, грамадскае харчаванне, аказанне паслуг насельніцтву.
12 лістапада 1958 года ў адным з першых інтэрнатаў пасёлка Полацкі была ўведзена ў строй дзеячых ручная тэлефонная станцыя на 100 нумароў і радыёвузел магутнасцю 0,6 кілавата. 30 студзеня 1967 года загадам начальніка Віцебскага абласнога ўпраўлення № 10 арганізаваны Наваполацкі гарадскі вузел сувязі на поўным гаспадарчым разліку. У складзе аддзяленняў сувязі былі тэлефаністкі і манцёры ГТС, аператары паштовай сувязі і аператары тэлеграфна-тэлефоннай сувязі, паштальёны па дастаўцы друку.
Прадпрыемствы нафтахімічнай і хімічнай (ААТ Нафтан, Палімір), будаўнічых матэрыялаў, харчовай прамысловасці. Гасцініцы «Нафтан», «Беларусь», «Дружба», «Спартыўная». Дамы паляўнічага ТАА «Аўтаімпарт» і «Еўрапарк». Наваполацкая ЦЭЦ
Транспарт Наваполацкі трамвай Калінінскі мост
Культура Музей гісторыі і культуры горада Наваполацка. Цэнтр нацыянальнай культуры і рамёстваў.
Мастацкі фільм «Вуліца без канца» (1973; рэжысёр Ігар Дабралюбаў).
Адукацыя
Першай у Наваполацку ў 1959 годзе адкрыта СШ № 1, якая называлася СШ № 10 Полацка. У 1963 годзе пачала работу СШ № 2, у 1966 — СШ № 3, у 1969 — СШ № 4.
Станам на май 2026 года, у Наваполацку працуюць 13 сярэдніх школ, 2 базавыя, пачатковая, 2 вячэрнія школы, ліцэй, 2 гімназіі, каледж. Працуе 31 дзіцячы сад.
Сярэднія адукацыйныя школы горада працуюць у розных мэтавых кірунках:
СШ № 1 — з архітэктурна-мастацкім ухілам; СШ № 2 — на базе школы працуе ваенна-патрыятычны клуб «Разведчыкі воінскай славы» (раней ён называўся «Чырвоныя следапыты»), створаны абсерваторыя і планетарый; СШ № 3 — з музыкальна-харавым ухілам; СШ № 4 — з кадэцкімі фізіка-матэматычнымі класамі, якія рыхтуюць вучняў для паступлення ў Ваенную Акадэмію Рэспублікі Беларусь; СШ № 5 працуе па этнаграфічнай праграме; СШ № 6 (цяпер Гімназія № 1) — з 1 верасня 1992 года Наваполацкая гімназія, цяпер гімназія № 1; СШ № 7— з харэаграфічным ухілам; СШ № 9 (цяпер Гімназія № 2) — з паглыбленым вывучэннем замежных моў; СШ № 10 — з 1993 года ў школе адкрыты Наваполацкі ліцэй, які рыхтуе вучняў да паступлення ў Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт; СШ № 12 — з экалагічным ухілам.
Таксама ў горадзе Наваполацкі дзяржаўны політэхнічны тэхнікум, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 28 нафтавікоў, Наваполацкае прафесійна-тэхнічнае вучылішча № 89 будаўнікоў, Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт, музычны каледж.
Дзейнічае шэраг пазашкольных устаноў — дзіцячы юнацкі спартыўны клуб, Палац дзяцей і моладзі.
Медыцына У Наваполацку працуе цэнтральная гарадская бальніца, якая ўключае ў сябе: гарадскую бальніцу, гарадскую паліклініку № 1, гарадскую паліклініку № 4, дзіцячую паліклініку, гарадскую стаматалагічную паліклініку, скурна-венералагічны дыспансер, гарадскі процітуберкулёзны дыспансер, псіханеўралагічны дыспансер, станцыю хуткай і неадкладнай медыцынскай дапамогі, гарадскую станцыю пералівання крыві, гарадскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі. ААТ «Нафтан» уключае ў сябе медыцынскую службу нафтаперапрацоўчага завода і паліклініку завода «Палімір»,
Славутасці
Касцёл Найсвяцейшага Сэрца Ісуса Царква ў гонар Ражства Іаана Прадцечы Царква ў гонар абраза Божай Маці «Неспадзяваная Радасць»
У Наваполацку налічваецца 9 помнікаў. Курган працоўнай славы знаходзіцца ў прамзоне насупраць аўтапарка № 6. Мемарыяльны комплекс «Першая палатка» ўстаноўлены на вуліцы Маладзёжнай — на месцы пачатку будаўніцтва горада. Помнік-гарэльеф, прысвечаны Алегу Ктатораву — першаму дырэктару НПЗ. Устаноўлены ў 1993 годзе на вуліцы, якая носіць яго імя. Скульптар Л. Аганаў. Помнік воінам, якія загінулі пры вызваленні вёскі Траецкае і ўдастоены звання Героя Савецкага Саюза. Знаходзіцца на тэрыторыі ААТ «Нафтан», устаноўлены ў 1979 годзе. Аўтар А. Захараў. Помнік партызанскаму атраду «Смерць фашызму» ўстаноўлены ў 1984 годзе прамзоне, каля завода ЖБВ. Аўтары Л. Аганаў, А. Селіванаў. Мемарыяльны знак на месцы гібелі савецкіх лётчыкаў у 1944 годзе ўстаноўлены па дарозе да прадпрыемства ААТ «Палімір» у 1974 годзе. Помнік Л. П. Касцецкай, падпольшчыцы, ураджэнцы Полацка ўстаноўлены ў 1970 годзе ля СШ № 3. Скульптар А. Дупін. Помнік на брацкай магіле 20 воінаў-вызваліцеляў 219-га гвардзейскага стралковага палка па вуліцы Паркавай. Аўтар — архітэктар М. Царык. У 2002 годзе ў раёне гасцініцы «Нафтан» пастаўлены помнік воінам-інтэрнацыяналістам. Аўтар Л. Аганаў.
Гарады-пабрацімы
Вядомыя асобы
Дзмітрый Львовіч Аганаў (нар. 1976) — беларускі скульптар. Аляксандр Аляксандравіч Агароднікаў (нар. 1991) — беларускі гісторык. Кацярына Віктараўна Андрэйчык (нар. 1987) — беларускі навуковец. Уладзімір Арлоў Сяргей Астапчук Навум Гальпяровіч Вадзім Дзевятоўскі Андрэй Касціцын Сяргей Алегавіч Касціцын Алена Саннікава Сяржук Сокалаў-Воюш Віктар Іванавіч Яронька Ігар Вячаслававіч Астапковіч Дзяніс Мікалаевіч Карась (нар. 1978) — беларускі палітык. Святлана Міхайлаўна Лясовіч (нар. 1979) — беларускі філолаг, мовазнавец, педагог. Васіль Храмцоў (1965—2011) — палітычны актывістНа Полаччыне разьвіталіся з Васілём Храмцовым https://www.svaboda.org/a/24232253.html
Гл. таксама Вуліца Маладзёжная Гарады Віцебскай вобласці Гарады Беларусі Спіс вуліц Наваполацка Новополоцк сегодня Вестник Нафтана
Крыніцы
Літаратура
Вялічка, У. Наваполацкі ўзлёт / У. Вялічка // Беларуская думка. — 2007. — № 4. — С. 28—44.
Спасылкі
ПРЫДЗВІНСКІ КРАЙ — Наваполацк Надвор’е ў горадзе Наваполацк
Катэгорыя:Гарады абласнога падпарадкавання Беларусі