Светлаго́рск (; да 29 ліпеня 1961 — Шаці́лкі, ) — горад раённага падпарадкавання ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр раёна. Знаходзіцца на раўніне Гомельскае Палессе, сярэдняя тэмпература паветра студзеня −6,6 °C, ліпеня 18,4 °C, ападкаў 602 мм/год.

Гісторыя

left|100 px|thumb|Дакумент пра Шацілінскі Востраў 1560 г. Паводле археалагічных раскопак, паселішча на месцы сучаснага горада існавала з VI — VII ст., а з XIII ст. існуе непарыўна. Па пісьмовай крыніцы населены пункт вядомы з 15 ліпеня 1560 г. як маёнтак Шацілінскі Востраў. У 1639 годзе сяло Шацілавічы мела 17 сялянскіх двароў. У 1744 г. у спісе каталіцкіх парафій згадваюцца Шацілкі. З 20 жніўня 1924 года мястэчка Шацілкі — цэнтр сельскага Савета (да 1960 г.) у створаным Парыцкім раёне. 30 снежня 1956 г. вёска Шацілкі пераўтворана ў гарадскі пасёлак, з 9 чэрвеня 1960 — цэнтр Парыцкага раёна. 29 ліпеня 1961 года гар. п. Шацілкі пераўтвораны ў горад Светлагорск, а Парыцкі раён перайменаваны ў Светлагорскі. 10 ліпеня 1975 года ў склад горада ўключана вёска Светач Чыркавіцкага сельсаветаУказ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР № 1045—VIII ад 10 ліпеня 1975 г. Аб уключэнні ў гарадскую мяжу горада Светлагорска вёскі Светач Чыркавіцкага сельсавета Светлагорскага раёна Гомельскай вобласці // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1975, № 20 (1466)..

4 студзеня 2002 года Светлагорскі раён і горад Светлагорск аб'яднаны ў адну адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку — Светлагорскі раён з адміністрацыйным цэнтрам горад Светлагорск.

У 2019 годзе тэрыторыя скасаванай вёскі Расава Чыркавіцкага сельсавета ўключана ў рысу горада Светлагорск.

Насельніцтва

XIX стагоддзе: У 1800 г. — 165 жыхароў, 20 двароў.Экономические примечания к Атласам (Планам генерального межевания). Минская губерния. Бобруйский уезд РГИА, ф. 1350, оп. 312, д. 89 (Минская губерния) XX стагоддзе: 1917 год — 757 чал. у ваколіцы (вёсцы), маёнтку і чыгуначнай станцыі разам; 1953 год — 2170 чал.; 1959 год — 5772 чал.; 1961 год — 11,5 тыс. чал.; 1970 год — 40,3 тыс. чал.; 1973 год — 48,7 тыс. чал.; 1975 год — 55 тыс. чал.; 1981 год — 58 тыс. чал.; 1993 год — 74 тыс. чал.; 1995 год — 75,4 тыс. чал.; 1999 год — 73,3 тыс. чал.; 2000 год — 73,3 тыс. чал. XXI стагоддзе: 2001 год — 73,4 тыс. чал.; 2006 год — 70,2 тыс. чал.; 2008 год — 69,5 тыс. чал.; 2009 год — 69,3 тыс. чал.; 2010 год — 69,9 тыс. чал.; 2012 год — 69,2 тыс. чал.; 2015 год — 68 593 чал.; 2016 год — 69 011 чал.; 2017 год — 68 550 чал.; 2018 год — 67 453 чал.; 2019 год — 67 054 чал.

Унутраны падзел горада Жылая планіроўка горада складаецца з наступных частак:

Шацілкі — колішняя вёска, уздоўж р. Бярэзіна, з пераважна індывідуальнай забудовай (Ніжнія Шацілкі — іх старая частка, на ўсход ад набярэжнай, Верхнія Шацілкі — іх новая частка, на захад ад набярэжнай);

Стары горад — кварталы, якія прылягаюць да старой часткі Шацілак, у асноўным з 2—3-павярховымі будынкамі 1950-х — пач. 1960-х гг.;

пас. Будаўнікоў — невялікая 1-павярховая забудова ў лясным масіве;

8 мікрараёнаў, якія пабудаваны з 1960-х гг. да нашага часу (яны складаюць асноўную частку горада, назвы гл. ніжэй).

Па іншы бок ад чыгункі знаходзяцца:

пас. Нафтавікоў — 2—3-павярховая забудова 1960-х гг.;

Светач — ранейшая в. Какаль і колішні маёнтак Еленполь.

Астатнія месцы, якія маюць у асноўным індывідуальную забудову — уздоўж чыгункі, а таксама прылеглыя да пас. Нафтавікоў — не маюць цалкам склаўшыхся найменняў, хоць у дачыненні да апошніх часам ўжываецца назва «Стары аэрадром».

Мікрараёны маюць наступныя назвы:

Кастрычніцкі (мікрараён 1) Першамаскі (мікрараён 2) Маладзёжны (мікрараён 3) Юбілейны (мікрараён 4) Шацілкі (мікрараён 5) Бярэзіна (мікрараён 6) Палессе (мікрараён 6А) Паўдневы (мікрараён 8)

Нумарацыя будынкаў у шматпавярховай забудове вядзецца ў асноўным па мікрараёнах (а не па вуліцах). Для абазначэння адрасоў (у тым ліку для паштовай карэспандэнцыі) у межах мікрараёнаў 1-6А выкарыстоўваюцца як іхнія назвы (напрыклад, «Мікрараён Кастрычніцкі, дом 28, кватэра 11»), так і нумары («Мікрараён 1, дом 28, кватэра 11»). Мікрараён Паўднёвы падзелены на вуліцы, і для абазначэння адрасоў у ягоных межах выкарыстоўваюцца назвы вуліц, а не мікрараёна. Мікрараён Шацілкі прылягае да Шацілак — старадаўняй часткі паселішча.

Ва ўсходняй частцы горада знаходзіцца прамысловая зона, яна аддзелена ад жылой забудовы першага мікрараёна часткай вуліцы Мірашнічэнкі, часткова аддзелена ад жылых дамоў вуліцай Леніна (у раёне прахадной ЦЭЦ), і без адмежавання ад жылой часткі пачынаецца на поўдзень ад жылых дамоў па вуліцах Леніна і Зялёная (адразу за гэтымі дамамі пачынаецца агароджаная тэрыторыя завода ЖБВіК) + Вул. Дарожная падзяляе Шацілкі (злева) ад Старога горада. Стары горад. Мікрараён Палессе.

Вуліцы і завулкі

Афіцыйная назва Гістарычная назва Першамайскі завулак Вераснёўскі праезд Інтэрнацыянальная вуліца Судабудаўнічная вуліца вуліца Лазо Палеская вуліца ? Станцыённая вуліца ? Судаверфная вуліца ? Дарожны завулак ? Палескі завулак ? Савецкі завулак ? Судабудаўнічны завулак ? Леніна завулак ? Інтэрнацыянальны завулак вуліца Сяргея Прача Лясная вуліца Царскасельская вуліца Цэнтральная вуліца Кучынская вуліца Сасновая вуліца Бельская вуліца Садовая вуліца вуліца Еўфрасінні Полацкай Кляновая вуліца вуліца Iгната Усцiменкi Палява вуліца

Эканоміка

Буйнейшыя прадпрыемствы: Вытворчае аб’яднанне «Хімвалакно» Цэлюлозна-кардонны камбінат Завод беленай цэлюлозы (уваходзіць у склад ААТ ЦКК, але з’яўляецца асобным заводам) Цеплаэлектрацэнтраль Завод жалезабетонных вырабаў і канструкцый Домабудаўнічы камбінат

Транспартныя зносіны thumb|Чыгуначная станцыя.

Маецца прыстань на р. Бярэзіна. Горад знаходзіцца за 90 км ад г. Гомеля; на аўтамабільнай дарозе Парычы — Рэчыца, адлегласць да Гомеля па аўтадарозе — 113 км (праз г. Рэчыцу). Чыгуначная станцыя на лініі Жлобін — Калінкавічы. Адлегласць ад Мінска наўпрост — 203 км. thumb|Гарадскі аўтобус па вуліцы Леніна

У горадзе дзейнічае 12 аўтобусных маршрутаў.

Аграсэрвіс — вакзал Аграсэрвіс — хлебазавод Хімвалакно — пас. Нафтавікоў Аўтастанцыя — пас. Нафтавікоў Б Хімвалакно — вул. Багдановіча В Аўтастанцыя — вул. Багдановіча ЗПТН — мікрараён Палессе ЦКК — вул. Прывакзальная ЦКК — гандлёвы цэнтр (туды — па вул. Свярдлова, назад — па вул. Леніна) ЦКК — гандлёвы цэнтр Э ЦКК — гандлёвы цэнтр (экспрэсны, па зкарочанаму маршруту па вул. Калініна) Аграсэрвіс — пас. Светач А Аўтастанцыя — пас. Светач Вакзал — пас. Мядкоў (або да в. Расава) «Хімвалакно» (ці ад аўтастанцыі або ЦКК) — пас. Мядкоў П ЦКК — в. Расава (праз пас. Мядкоў) Аўтастанцыя — в. Якімава Слабада Аўтастанцыя — вакзал Аграсэрвіс — вул. Азалава Аўтастанцыя — вул. Прывакзальная Б Аграсэрвіс — вул. Азалава Аўтастанцыя — пас. Нафтавікоў А Аўтастанцыя — хлебазавод Б Аўтастанцыя — вул. Багдановіча П Аўтастанцыя — в. Расава (праз пас. Мядкоў) Аўтастанцыя — пас. Мядкоў А Хімвалакно — пас. Мядкоў Аўтастанцыя — індустрыяльны каледж

Частка з іх працуе не ўвесь дзень, а па пэўных гадзінах.

У горадзе размешчана аўтастанцыя, з якой ходзяць аўтобусы па ўсім Светлагорскім раёне, некаторыя вёскі Рэчыцкага раёна, а таксама штодзённыя аўтобусы ў Мінск, Гомель, Кіеў, Маскву, Санкт-Пецярбург, Брагін, па пятніцах ходзіць аўтобус у Салігорск і Слуцк.

Вакзал Светлагорска размешчаны на чыгуначнай лініі Жлобін — Калінкавічы. Штодзень з яго можна даехаць да Брэста, Магілева, Віцебска, Гомеля, Рагачова, Мінска, Калінкавіч, Жлобіна, Бабруйска, Асіповіч, Оршы. Да верасня 2020 года плануецца завяршыць электрыфікацыю ўчастка лініі Жлобін — Калінкавічы, якая ўключае Светлагорск (па стане на ліпень 2019 года праца ў гэтым напрамку актыўна вядзецца).

Адукацыя У горадзе працуюць 12 агульнаадукацыйных школ (у т. л. гімназія — былая школа нумар 7), першая і другая школы працуюць не ў поўную моц. Прафесійна-тэхнічны ліцэй хімікаў і індустрыяльны каледж, якія раней існавалі паасобна, у 2018 годзе былі злітыя ў адзіную ССНУ на базе каледжа, які цяпер мае асобны аддзел прафесійна-тэхнічнай адукацыі (былы прафесійна-тэхнічны ліцэй) і аддзел сярэдняй спецыяльнай адукацыі (уласна каледж). Дзейнічаюць Дом дзіцячай і юнацкай творчасці, міжшкольныя экалагічны і камп’ютарны цэнтры.

Раней, у 1993—2001 гг. у Светлагорску таксама існаваў беларускамоўны агульнаадукацыйны гуманітарны ліцэй імя Якуба Коласа (не ўключаны ў нумарацыю школ), які знаходзіўся ў Старым Горадзе па вуліцы Леніна. Ліцэй фінансаваўся з светлагорскага бюджэту, але у 2001 годзе быў зачынены, а засталыя ліцэйскія класы былі пераведзеныя ў школу нумар 1, дзе адбыўся асобны выпуск ліцэйскіх класаў у 2002—2003 гадах.

Культура

Светлагорскі гісторыка-краязнаўчы музей Карцінная галерэя «Традыцыя» імя Г. Пранішнікава Дом рамёстваў Раённая цэнтралізаваная бібліятэчная сістэма Гарадскі цэнтр культуры Дом культуры энергетыкаў Дзіцячая школа мастацтваў Дзіцячая мастацкая школа (выяўленчага мастацтва)

Кінатэатр «Спадарожнік» знаходзіцца ў в. Чыркавічы паблізу горада.

У 2017 годзе горад быў адабраны для ўдзелу ў ініцыятыве «Крэатыўныя гарады і рэгіёны».

Спорт thumb|Гарадскі лес. Футбольны клуб «Светлагорск» Футбольны клуб «Хімік» Футзальны клуб «ЦКК» Тры стадыёны Спартыўны комплекс Плавальны басейн

Рэлігія Тры праваслаўныя храмы (у складзе Светлагорскай благачыннай акругі) Храм у свяціцеля Кірылы Тураўскага Спаса-Праабражэнская царква Храм у імя Святых Першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла Рымска-каталіцкі касцёл Некалькі пратэстанцкіх абшчын

Славутасці Помнікі і скульптуры

Скульптура «Раман Шаціла» — у гонар першага вядомага з пісьмовых крыніц шацілкаўца, у яго вобразе ўшанаваны заснавальнікі Шацілавічаў. Першая ў Беларусі скульптура такога зместу. Ля Цэнтральнай плошчы, адчынена 16 верасня 2006 г. пры святкаванні 45-годдзя ператварэння г. п. Шацілкі ў горад. Раман Шаціла паказаны ў парадным шляхецкім адзенні 1-ай пал. XVI ст., у руцэ трымае дакумент на валоданне маёнткам Шацілінскі Востраў, на грудзях — медальён з выявай сонца (з сучаснага герба Светлагорска, што сімвалізуе сувязь часоў). У 2008 г. да пастамента прымацавана шыльда, стылізаваная ў форме старадаўняга дакумента, на ёй рэльефны малюнак конніка, які трымае шчыт з выявай сонца, і надпіс: «Раман Шаціла. 1560». Скульптар — Э. Астаф’еў (г. Мінск). Манумент «Маўклівы звон» на брацкай магіле савецкіх воінаў, якія загінулі пры вызваленні Шацілак у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг. (на Старой плошчы, ля наберажнай). Алея герояў — скульптурныя бюсты Герояў Савецкага Саюза, якія ўдзельнічалі ў вызваленні тэрыторыі раёна ў Вялікай Айчыннай вайне, насупраць гарадскога цэнтра культуры. Помнік землякам, якія загінулі ў розных войнах, на набярэжнай. Брацкая магіла (1943—1944), вул. Мірашнічэнкі — Роспіс «Зямля Светлагорская» ў гарадскім цэнтры культуры (1970 — 1980-я гады), вул. імя 50-годдзя Кастрычніка — Брацкая магіла (1943), на Прывакзальнай плошчы — Брацкая магіла (1943), вул. Савецкая, у скверы — Брацкая магіла (1943), вул. Савецкая, на Шацілкаўскіх могілках — Тэрыторыя былога баярскага (шляхецкага) двара «Шацілінскі востраў» (XIII — канец XVIII стагоддзя), на ўсходняй ускраіне горада —

Вядомыя асобы

Героі Сацыялістычнай Працы Зінаіда Пятроўна Кіжнерава Іван Фёдаравіч Хмарун (1916—1998)

Медаль лаўрэата Нобелеўскай прэміі|20 px Лаўрэат Нобелеўскай прэміі Аляксандр Віктаравіч Бяляцкі — беларускі праваабаронца, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 г.; закончыў сярэднюю школу № 5 г. Светлагорска (1979).

Сцяг Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі|20 px Навукоўцы Валянцін Фёдаравіч Голубеў — доктар гістарычных навук, прафесар, загадчык цэнтра гісторыі Беларусі IX — XVIII стагоддзяў і спецыяльных гістарычных навук Інстытута гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; да 1976 г. працаваў плітачнікам-абліцоўшчыкам у будаўнічым трэсце Светлагорска.