Кіпр (, , ) — трэці па велічыні востраў у Міжземным моры, плошчай 9 251 кв. кіламетр, геаграфічна адносіцца да Азіі. Ён працягнуўся на 240 км з усходу на захад, а ў шырыню дасягае 100 км з поўначы на поўдзень. Кіпр размешчаны ў паўночна-усходняй частцы Міжземнамор'я на адлегласці 380 км ад Егіпта, 105 км ад Сірыі і 75 км ад Турцыі.
36% тэрыторыі кантралюе Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра, 3,7% — ААН (буферная вобласць), 2,7% — Вялікабрытанія (ваенныя базы Акратыры і Дэкелія), астатняе — Рэспубліка Кіпр.
Геаграфія
Рэльеф Большая частка вострава занята горамі. Уздоўж паўночнага берага ў шыротным кірунку цягнецца горны ланцуг Кірэнія. Шырыня яе ў заходняй часткі — 15 км, на ўсходзе яна пашыраецца да 25—30 км. Заходняя частка хрыбта Кірэнія больш высокая; асобныя вяршыні перавышаюць 1 тыс. м. Самая высокая кропка хрыбта — гара Акраманда (1023 м). Паўднёва-заходняя палова вострава занята шырокім горным масівам Троадас, зрэзаным падоўжнымі рачнымі далінамі. Найбольш высокая яго паўночная частка, тут знаходзіцца і самая высокая кропка Кіпра — гара Алімп (1952 м).
Клімат Сярэднія тэмпературы на Кіпры: Пара года Сярэдняя тэмпература днём Сярэдняя тэмпература ўначы зіма 10-20 °C 5-12 °C вясна 20-30 °C 15-20 °C лета 25-40 °C 25-35 °C восень 15-30 °C 10-20 °C
Спасылкі
Гісторыя Кіпра
* Катэгорыя:Астравы Міжземнага мора