Старадворскі валун — геалагічны помнік прыроды рэспубліканскага значэння (з 1992 года) ў Беларусі. Знаходзіцца за 400 метраў на паўднёвы ўсход ад вёскі Стары Двор Браслаўскага раёна Віцебскай вобласці.
Апісанне Шэры дробназярністы граніт. Даўжыня 3,8 м, шырыня 2,2 м, вышыня 0,5 м у абводзе 9 метраў, аб’ём 2,2 м³. Маса каля 6 тон. Прынесены ледавіком 20—18 тысяч гадоў таму са Скандынавіі. На верхняй пляцоўцы захаваліся 7 паглыбленняў дыяметрам 4—5 см, глыбінёй 0,5—2 см, якія зроблены чалавекам 2—2,5 тысячы гадоў таму. Размеркаванне паглыбленняў нагадвае люстраную выяву сузор’я Вялікай Мядзведзіцы.
Літаратура
Спасылкі Постановление министерства природных ресурсов и охраны окружающей среды Республики Беларусь 19 марта 2007 г. № 25 «Об объявлении некоторых геологических объектов геологическими памятниками природы республиканского значения»
Катэгорыя:Валуны Беларусі Катэгорыя:Геалогія Браслаўскага раёна Катэгорыя:Стары Двор (Браслаўскі раён) Катэгорыя:Геалагічныя помнікі прыроды рэспубліканскага значэння Віцебскай вобласці